Грамадства11

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам

Мясцовыя жыхары кажуць, што за доўгія гады ўпершыню сутыкнуліся з настолькі дзёрзкімі набегамі дзікіх жывёл. Рудыя драпежніцы ўсё часцей выходзяць да людзей. Іх рэгулярна заўважаюць у гарадах, а ў вёсках яны і зусім адчуваюць сябе гаспадарамі, піша Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Гэтым разам звяры аблюбавалі вёску Зацань, размешчаную адразу за Мінскай кальцавой. Пра лісіныя набегі ў Threads расказала мясцовая жыхарка.

Паводле яе слоў, у вёсцы ўжо каля месяца адбываецца сапраўдны бандыцкі вэрхал.

«Лісы па начах крадуць курачак і трусоў (а курачак тут трымаюць многія). Кожную ноч па 10—20 птушак знікаюць ад гэтых рудых! Птушак амаль усіх з'елі. Жыхары ў паніцы, думаем звяртацца ў службы. Колькі гадоў жывём, такога тут яшчэ не было», — эмацыйна напісала жанчына.

У пацверджанне сваіх слоў аўтарка паста апублікавала відэа з камеры назірання.

На кадрах бачна, як ліса са здабычай у пашчы імкліва бяжыць па дарозе. Мяркуючы па ўсім, драпежніца кіруецца ў бок лесу з чарговым трафеем.

Пад публікацыяй беларусы ў першую чаргу параілі не зацягваць са зваротам у профільныя службы.

«Звяртайцеся ў мясцовы лясгас, няхай паляўніцтвазнавец вырашае пытанне. Акрамя непасрэднай матэрыяльнай шкоды, лісы — пераносчыкі шаленства. Цапне гаспадаровага сабаку, коціка ці козачку — і прывітанне будзе ўсім», — адзначыла адна з удзельніц абмеркавання.

Яе асцярогі не беспадстаўныя. Лісы сапраўды лічацца аднымі з галоўных пераносчыкаў шаленства — захворвання, якое паражае нервовую сістэму і без своечасовай медыцынскай дапамогі прыводзіць да гібелі.

Каментары1

  • лісянят гадуюць
    14.07.2026
    праз месяц - два па ўсіх трассах шкуркі з хвосцікамі будуць расплясканыя.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць