Каментары да артыкула

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?

  • Вашая дарагая
    16.07.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Lunny
    16.07.2026
    Добры артыкул, амаль з дакладнасцю спрагназаваў 2020 і сацыяльныя працэсы, не патрапіў толькі з "сіліконавай далінай", лука ўсёж дазволіў яе існаванне ў "сінявокай", пакуль тая не замінала рэжыму, а як выплылі за буйкі - зрабіў закат сонца ў ручную.
  • Кашмар
    16.07.2026
    Жудасна з разумення таго, што артыкул 2005-га пасуе і на сённяшні дзень. Усё тыя ж саўковыя дзяды ва ўладзе, беднасць у правінцыі, бесперспектыўнасць для моладзі (два варыянты - ці спіцца, ці ў Польшчу), яшчэ большая ўцягнутасць у рускі мір...
    Я шмат разоў ламаў галаву, чаму ў Беларусі аказаўся настолькі іншы шлях, чым у той жа Польшчы. Недастатковае нацыянальнае самаўсведамленне? Так, безумоўна, але ж ня толькі. Я магу даць толькі адно тлумачэнне - саветы не змаглі зрабіць "новую гістарычную обшчнасць - савецкі народ" ні з каго з 15-ці рэспублік СССР, акрамя беларусаў. Нават у самой Расіі зараз не савок (але чарнасоценства, што зусім не лепш). Я пра гэты патэрналізм і чаканне плюшак ад дзяржавы. Беларусы хацелі вярнуцца ў 1970-я, з іх калгасамі, таннай калбасой і кватэрамі па чарзе, і ім гэта ўдалося.
  • Праўда
    16.07.2026
    Кашмар, не памнажайце існасцей. Гэта той самы русскій мір і ёсць, правінцыйны эдышан. Населеніе умоўнай незалежнай Арлоўшчыны абрала б сабе дакладна такога ж самага правадыра і лягло б пад яго назаўжды.
  • Добры артыкул
    16.07.2026
    Добры артыкул. Пра такія аўтарам звычайна пішуць адразу пасля публікацыі: "ахаха якая лухта, дзед, не драматызуй".
    А пасля, ужо праз 10-15 гадоў, пішуць: "чаго ты нас не папярэдзіў? ты ж ведаў!"
  • Жвір
    16.07.2026
    Мне было б цікава пачытаць артыкул нумар адзін, зь якога й пайшоў лік у 1906-м. Зь якога ўвогуле часу набралася 400 тыс. ?
  • .
    16.07.2026
    Адгадаць аўтара можна, а ці трэба (ў наш час)?
    Нумарацыя старых артыкулаў - даволі ўмоўная, бо была дароблена заднім лікам, таму часткова не паслядоўная храналагічна і з пропускам.
  • ЯНКА
    16.07.2026
    Сярод гэтых ёсьць жа быццам і выпускнікі журфаку, а ня толькі плотабудаўнічых факультэтаў. Калегі, ці ж вы лекцыі прагульвалі, ці прынялі ў дар дыплёмы? На факультэце журналістыкі, да прыкладу, нам сто разоў даводзілі, што артыкул гэта, як сьлед, аналітычны жанр, і ставіць знáчак роўнасьці паміж артыкуламі й інфармацыйнымі паведамленьнямі непажадана. Лепей сказаць тады «матэрыял», але з сынонімамі й падборам словаў у гэтых пісараў, на жаль, бяда❗

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць