Вайна1010

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся

Прэзідэнт Украіны прапанаваў Міхаілу Фёдараву стаць сваім дарадцам. Пра гэта апошні заявіў сёння падчас брыфінгу, піша РБК-Украіна.

Фота: facebook.com mykhailofedorov.com.ua

«Зяленскі прапаноўваў мне застацца яго дарадцам, але я адмовіўся», — сказаў Фёдараў.

Сёння Міхаіл Фёдараў правёў брыфінг для СМІ, на якім расказаў пра сваю працу на пасадзе міністра абароны і планы ведамства. Таксама ён пракаментаваў чуткі пра сваё адхіленне ад пасады, з-за якіх сёння ва Украіне адбыліся шматлікія мітынгі.

Паводле яго слоў, ён ужо правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам, а пазней на сёння ў яго запланаваная яшчэ адна сустрэча з Уладзімірам Зяленскім.

«Людзі выйшлі не за Фёдарава, а за сябе. Зараз гаворка не пра мяне. Гаворка ідзе пра корань праблемы, якую трэба вырашыць. У такой канструкцыі перамагчы немагчыма», — пракаментаваў ён сённяшнія пратэсты ў краіне, калі людзі ў розных гарадах выйшлі ў яго падтрымку.

Пасля адстаўкі Фёдарава з пасады аб звальненні таксама заявіў намеснік камандуючага Паветранымі сіламі Украіны Павел Елізараў. Ён назваў рашэнне аб адхіленні Фёдарава «абсалютным злом» для краіны.

У Еўрапейскім саюзе таксама запатрабавалі ад Зяленскага тлумачэнняў наконт адстаўкі Фёдарава. У прыватнасці, еўракамісар па пытаннях абароны Андрус Кубілюс заявіў, што Фёдараў адпавядае гэтай пасадзе.

Каментары10

  • бабруйчанін
    16.07.2026
    453543
    Срач?? Гэта як дакладна але стрымана
    Фёдараў адказал
    Гаворка ідзе пра корань праблемы, якую трэба вырашыць. У такой канструкцыі немагчыма перамагчы
    У чым " корань" і чыя канструкцыя прозвішча вядома .
    Незразумела як гэтага " корня" прывесці да цямы ці выдаліць.
    Па іншаму дакладна " у падобнай канструкцыі Перамога немагчыма" ..
  • бабруйчанін
    16.07.2026
    бабруйчанін
    PS
    Ні патрэбна рабіць нам з яго хероя за апошнія 7 гадоў у " цыфравіка" шмат ёсць у шафе
    Дзля Беларусі беларусаў падобныя падзеі в Украіне і па вялікаму рахунку Вайна толькі апасродкавана уплывае на будучыя змены в Беларусі...
  • Найперш не галасі!
    16.07.2026
    453543, гэта не срач, гэта "казацкая вольніца", або "махноўшчына", якая не сёння з неба звалілася. Яйка курынае па 17 гр за штуку для патрэбаў УСУ з той жа оперы, вытворчасць на Матор Січ рухавікоў для верталётаў МОРФ падчас вайны - той жа самы "срач", дакладней тая ж самая махноўшчына, казацкая вольніца. Кожная ўлада заканчвала аднолькава - "Зрада! Гэць!"
    І вось дзіўным чынам на Алімпе з'явіўся чалавек, які паказаў, даказаў і заявіў ўголас пра "корань праблемы".

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу17

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу17

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць