Свет

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Габрыэль Перэс рабіў стаўкі на тое, што ў выступах прэзідэнта ЗША прагучаць пэўныя словы.

Габрыэль Перэс на фота справа, фота Anna Moneymaker/Getty Images 

Рэгулятар і амерыканская платформа прагнозаў Kalshi расследуюць дзеянні Габрыэля Перэса, які, як сцвярджаецца, зарабіў амаль 100 тысяч даляраў, карыстаючыся інсайдарскай інфармацыяй, да якой меў доступ як аператар тэлесуфлёра ў Белым доме, піша Бі-бі-сі.

Перэс працаваў у Белым доме з 2016 года. Сцвярджаецца, што ён рабіў стаўкі на тое, што ў выступленнях прэзідэнта Дональда Трампа прагучаць пэўныя словы.

Гэтыя стаўкі ён рабіў на папулярнай у ЗША платформе прагнозаў Kalshi. Карыстальнікі сэрвісу могуць рабіць стаўкі на тое, што адбудуцца пэўныя падзеі. Кампанія паведаміла пра дзеянні Перэса рэгулятару — Камісіі па гандлі таварнымі ф'ючэрсамі (CFTC).

Паведамляецца, што рахунак Перэса ў Kalshi быў замарожаны, і ён не паспеў атрымаць свой выйгрыш. На рахунку знаходзілася 90 тысяч даляраў.

У кампаніі паведамілі Бі-бі-сі, што ў сакавіку яе аналітыкі заўважылі незвычайныя стаўкі на «рынках згадак» — кантракты, паводле якіх карыстальнікі прагназуюць, што прамоўца выкарыстае пэўныя словы, напрыклад назвы краін, эканамічныя тэрміны або перадвыбарныя лозунгі.

«Словы палітычных лідараў, такіх як прэзідэнты або старшыні Федэральнай рэзервовай сістэмы, выклікаюць рухі на рынках валют, на рынку нафтавых ф'ючэрсаў і на фондавых рынках на мільярды долараў», — адзначылі ў Kalshi.

Пасля таго як кампанія заўважыла незвычайныя стаўкі, яна праверыла профіль карыстальніка і выявіла, што ён з'яўляецца федэральным служачым, які мае доступ да тэлесуфлёраў.

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт паведаміла, што прэзідэнт ведае пра гэтага супрацоўніка; яго адправілі ў неаплатны адпачынак, і ён больш не будзе працаваць у Белым доме.

Федэральная пракуратура на Манхэтэне адмовілася распачынаць крымінальную справу супраць Перэса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць