Здарэнні

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

Раніцай на ўнутраным кальцы Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, каля 30‑га кіламетра, адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, пасля якога праезная частка аказалася засыпанай буякамі.

42‑гадовы кіроўца аўтамабіля Fiat з прычэпам не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з трактарам «Беларус», які рухаўся наперадзе з прычэпам. У выніку ўдару груз з прычэпа легкавіка рассыпаўся па дарозе, і гэта былі ягады буякі.

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў. Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Пасля ліквідацыі наступстваў аварыі і ачысткі дарожнага палатна рух транспарту на гэтым участку быў поўнасцю адноўлены.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць