Свет44

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна

Калі гэтае рашэнне будзе ўхваленае, Малі стане восьмай краінай, па якой ЗША будуць наносіць удары пасля вяртання Трампа ў Белы дом.

Фота: AP

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядае магчымасць правядзення ваеннай аперацыі ў Малі супраць тэрарыстычнай групоўкі JNIM, таксама вядомай як «Аль-Каіда ў Сахелі», паведамілі The Washington Post інфармаваныя крыніцы.

Калі гэтае рашэнне будзе ўхваленае, Малі стане восьмай краінай, па якой ЗША будуць наносіць удары пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Да гэтага амерыканскія вайскоўцы наносілі ўдары па Емене, Самалі, Сірыі, Іране, Іраку, Нігерыі і Венесуэле.

Пры гэтым, як адзначылі суразмоўцы The Washington Post, сярод высокапастаўленых амерыканскіх чыноўнікаў няма адзінства ў гэтым пытанні. Актыўным прыхільнікам сілавога варыянту з'яўляецца старшы дырэктар па пытаннях барацьбы з тэрарызмам у Савеце нацыянальнай бяспекі Себасцьян Горка.

У Белым доме адмовіліся каментаваць магчымыя планы ваеннай аперацыі ў Малі, аднак адзначылі, што тэрарызм у Сахелі — велізарным паўпустынным рэгіёне на поўдзень ад Сахары — з'яўляецца «шматнацыянальнай праблемай».

Альянс дзяржаў Сахеля ўключае Малі, Буркіна-Фасо і Нігер. Ва ўсіх гэтых краінах у апошнія гады вайскоўцы зрынулі дэмакратычна абраныя ўрады, разарвалі сувязі з Захадам і звярнуліся да Расіі па дапамогу ў сферы бяспекі. У прыватнасці, у Малі быў накіраваны «Афрыканскі корпус», сфарміраваны Міністэрствам абароны Расіі на базе наймітаў з ПВК «Вагнер».

Сёлета тэрарыстычная групоўка выбіла расійскіх вайскоўцаў з некалькіх важных гарадоў. Прадстаўнік адміністрацыі Трампа падкрэсліў, што Масква «паказала сваю неэфектыўнасць як партнёр Малі».

«Мы спадзяёмся, што іншыя афрыканскія краіны заўважаць жудасныя вынікі Расіі ў барацьбе з тэрарызмам», — сказаў амерыканскі чыноўнік.

Пры гэтым, як піша The Washington Post, ваенная аперацыя ЗША ў Малі можа прывесці да сутыкнення з расійскімі сіламі. Таму, каб пазбегнуць магчымых канфліктаў, Вашынгтону і Маскве давядзецца каардынаваць свае дзеянні, як гэта адбывалася падчас вайны ў Сірыі, адзначае выданне.

Увесну гэтага года Міністэрства абароны Расіі заяўляла пра спробу дзяржаўнага перавароту ў Малі, якую нібыта арганізавалі «Фронт вызвалення Азавада» і JNIM. Паводле расійскага боку, паўстанцы атакавалі чатыры буйныя населеныя пункты — сталіцу Бамака, а таксама гарады Севарэ, Гаа і Кідаль. Яны таксама спрабавалі захапіць прэзідэнцкі палац. У выніку нападаў быў забіты міністр абароны Садыё Камара.

У ліпені Генеральны штаб арміі Малі паведаміў пра атакі паўстанцаў на некалькі гарадоў, у тым ліку Анефіс і Агельхок на поўначы краіны, Гаа і Севарэ ў цэнтральнай частцы, а таксама Кеніёроба на поўдні. Пазней вайскоўцы заявілі, што аднавілі кантроль над стратэгічнымі пазіцыямі ў Анефісе, піша Moscow Times.

Каментары4

  • А что вы ждали иного
    23.07.2026
    От агента Краснова?

    [Зрэдагавана]
  • Пентаурус
    23.07.2026
    Лооол і гэта той персанаж, які ўсе войны скончыць абяцаў
  • Федзя
    23.07.2026
    Дони вычисти этот мир от русской заразы! Боже! храни Дони! ✊😊

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць