Грамадства11

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў

Наперадзе аліменты і крадзяжы. А пасля спажыванне наркотыкаў, крадзеж з картак… І справа Гаюна.

Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстыку сваёй працы за першае паўгоддзе 2026 года. Агулам па крымінальных справах было асуджана 12 676 чалавек.

Вось самыя папулярныя крымінальныя артыкулы з тых, што называюцца ў прэс-рэлізе:

  1. Аліменты (174 КК) — 2534 асуджаных
  2. Крадзеж (204 КК) — 2449 асуджаных
  3. Спажыванне наркотыкаў (ч. 1 арт. 328 КК) — 666 асуджаных
  4. Хуліганства (339 КК) — 585 асуджаных
  5. Крадзеж з картак (212 КК) — 490 асуджаных
  6. Распаўсюд наркотыкаў (ч. 2-5. арт. 328 КК) — 314 асуджаных
  7. Грабеж (206 КК) — 291 асуджаны
  8. Парушэнне правілаў дарожнага руху (317 КК) — 252 асуджаныя
  9. Наўмыснае прычыненне цяжкага пашкоджання (147 КК) — 193 чалавекі
  10. Атрыманне хабару (430 КК) — 150 асуджаных.

Вярхоўны суд не ўключыў у рэйтынг палітычныя артыкулы. Агулам жа за першае паўгоддзе ўступілі ў сілу прысуды амаль у 600 асуджаных за палітыку. З іх у 460 чалавек ёсць у абвінавачванні артыкул 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пераважна гэта справа Гаюна.

Аднак гэта не значыць, што іх усіх асудзілі менавіта ў першае паўгоддзе. Дакладны лік колькасці асуджаных будзе трошкі іншым, але сувымерным.

Каментары1

  • Яго дасягненні
    24.07.2026
    Матолька папаў у топ.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць