Вайна44

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»

Пасля серыі атак украінскіх беспілотнікаў на свае склады расійскі маркетплэйс Wildberries, як выглядае, прыбраў са свайго мабільнага дадатку раздзел «Усё для СВА», у якім прадаваліся тавары, што могуць выкарыстоўвацца расійскімі вайскоўцамі падчас вайны ва Украіне.

Пажар склада Wildberries каля Электрасталі пад Масквой

У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца скрыншоты, якія сведчаць, што гэты раздзел больш не адлюстроўваецца ў дадатку. Выдаленыя і адпаведныя тэгі.

Раней у ім можна было знайсці тактычнае адзенне, элементы экіпіроўкі, рыштунак і іншыя тавары. Паводле самой кампаніі, асартымент налічваў дзясяткі тысяч пазіцый ад розных прадаўцоў.

Можна меркаваць, што выдаленне раздзела непасрэдна звязана з нядаўнімі атакамі на лагістычныя аб'екты Wildberries. Праўда, самі адпаведныя тавары, як адзначаецца, усё адно засталіся, проста іх прадаюць у звычайных, «мірных» раздзелах. Напрыклад, бронекамізэлькі прадаюць у раздзеле «Спорт», а FPV-дроны — у раздзеле «ТБ, Аўдыё, Фота, Відэатэхніка».

Каментары4

  • мадзяр
    25.07.2026
    Раздзел выдалілі, але ўсё прадаецца
  • інвестыцыі ў украінскія дроны
    25.07.2026
    мадзяр, "Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»" вучацца імперыялісты ))) мае інвестыцыі ў украінскія дроны спрацавалі
  • Аператар клятых уламкаў
    26.07.2026
    Прыбралі раздзел, а не тавары, штош працягнем тэрапыю, яшчэ 12 сеансаў па 1 на хлеў.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць