Здарэнні22

У Пінскім раёне малады мужчына загінуў ад выбуху боепрыпасу часоў Другой сусветнай вайны

У Пінскім раёне следчыя высвятляюць абставіны гібелі 28‑гадовага жыхара аграгарадка Пароханск, які загінуў у выніку выбуху боепрыпасу часоў Другой сусветнай вайны.

Фота: Следчы камітэт

Як паведамілі ў Следчым камітэце, мужчына захапляўся пошукам артэфактаў ваеннага часу. Паводле інфармацыі следства, асаблівую цікавасць ён праяўляў да выбухованебяспечных прадметаў, а знойдзеныя боепрыпасы прыносіў да сябе ў двор.

Увечары 26 ліпеня суседзі пачулі гукі ўдараў па метале. Праз некаторы час адбыўся выбух.

Фота: Следчы камітэт

Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы. Медыкі, якія прыбылі па выкліку, толькі канстатавалі смерць.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Падчас агляду былі выяўленыя аскепкі выбухнулага боепрыпасу, гільзы і элементы мін. Для вызначэння тыпу выбуховай прылады і прычын яе дэтанацыі прызначаныя адпаведныя экспертызы. Праверка па факце здарэння працягваецца.

Фота: Следчы камітэт

Спецыялісты нагадваюць, што нават праз больш як 80 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі рэгулярна знаходзяць неразарваныя боепрыпасы. Іх выяўляюць падчас сельскагаспадарчых работ, будаўніцтва, пошукавых экспедыцый, а таксама ў лясах і на палях.

Ратавальнікі і сапёры падкрэсліваюць, што любыя снарады, міны, гранаты ці іншыя падазроныя металічныя прадметы могуць заставацца смяротна небяспечнымі незалежна ад таго, колькі гадоў яны праляжалі ў зямлі.

Пры выяўленні такіх знаходак неабходна не чапаць і не перамяшчаць іх, не спрабаваць разбіраць самастойна, адысці на бяспечную адлегласць і паведаміць пра знаходку ў экстраныя службы па тэлефонах 101 або 102.

Нават моцна праржавелыя боепрыпасы могуць выбухнуць ад удару, нагрэву або спробы іх разабраць. Таму ўсе работы з такімі прадметамі павінны выконваць выключна спецыялісты-сапёры.

Каментары2

  • Цікавае пытанне
    28.07.2026
    Ці можна лічыць яго ахвярай вайны?
  • Ну
    29.07.2026
    Цікавае пытанне, калі б не забіла, а паадрывала рукі-ногі - быў бы другі Талай...

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць