Каментары да артыкула

Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве і заклікаў прэзідэнта «перастаць маўчаць»

  • Indrid Cold
    29.07.2026
    Ок, збіваць нікога нельга, тут я згодны. Але што рабіць калі украінцы чуць уседазволенасць і паводзяць сябе як рускія? Скажаш такому каб перастаў - а ён у паліцыю звернецца, бо ты яго нібыта цкуеш на падставе нацыянальнасьці.
    Калі ўрад не пачне таксама украінцаў, якія парушаюць парадак дэпартаваць і бараніць сваіх грамадзян ад украінскіх бандытаў і хуліганаў - наступныя выбары выйграе Браўн і іншыя крайне правыя палітыкі.
    Трэба капаць тых хто збівае замежнікаў, але і караць іншаземцаў што згубілі берагі
  • 123
    29.07.2026
    Indrid Cold, усё так, таму ўрад Туска пачаў дэпартаваць розных злачынцаў, толькі надта позна, бо як кажуць малако вылілася і многія зразумелі, што гэта чыста палітычны разлік а не клопат аб грамадзянах.
  • Gorliwy Litwin
    29.07.2026
    Я не вельмі люблю Туска і лічу сябе хутчэй правым у палітычным спектры, але з таго што чытаю, складаецца ўражанне што адбываецца фашызацыя польскай правіцы. У дадзеным выпадку нельга не падтрымаць ягоную пазіцыю. Шкада што ў Польшчы не бачна правых у сэнсе кансерватараў, якія б баранілі менавіта права, як нібыта імплікуе назва асноўнай польскай правай партыі, якая, аднак, адмоўчваецца ў сітуацыі нарастання ксенафлбіі, а магчыма, і сама раздзьмувае гэта полымя.
  • *
    29.07.2026
    Gorliwy Litwin , пане Белы, вы, як гісторык, павінны разумець, што такое надта частае выкарыстанне слова фашызм гэта ж зусім не сур'ёзны падыход. Не кожная праблема гэта адразу фашызм, як у саўкоў.
  • увы
    29.07.2026
    Gorliwy Litwin , вообще-то сперва сам туск попытался обскакать пис на антииммигрантской риторике и выбрал предметом для атаки визу пбх
    он же и его министр вд неоднократно лично комментировали с антиукраинской риторикой административные нарушения украинцев , после чего людей немедленно депортировали вместо того, чтобы просто наказать по закону (как просто наказали австралийца, въехавшего на квадроцикле к озеру в заповедник)
    туск сам сместил норму вправо, чему удивляться, что правые смещаются уже в коричневое
  • Кашмар
    29.07.2026
    Gorliwy Litwin , PO (партыя Туска) гэта якраз стандартны еўрапейскi кансерватыўны цэнтрызм, кшталту нямецкай CDU, брытанскiх кансерватараў цi французскiх рэспублiканцаў, а PiS значна правейшая за яе. Асаблiвасць Польшчы ў тым, што палiтычны спектр ссунуты ў правы бок i левыя партыi цi то маргiнальныя, як Lewica, цi то зусiм новыя, як Razem (i гэта зразумела, менавiта ў Польшчы вялiзная траўма ад знаходжання ў савецкiм лагеры, што выклiкае недавер да ўсiх левых партый).
    I ў гэтым канфлiкце менавiта Туск займае пазiцыю "адзiнага дарослага ў памяшканнi", бо PiS паводзiць сябе надта недарэчна.
  • Gaijin
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Австрияк
    29.07.2026
    Gorliwy Litwin , почему же? Консерваторы центристы - это будет партия Моравецкого
  • Gorliwy Litwin
    29.07.2026
    *, я сказаў фашызацыя а не фашызм. Гэта цалкам ленітымнае слова, і для абазначэння такіх тэндэнцый акурат карэктна яго ўжываць, у яго няма аналагаў у гэтым спектры. У адрозненне ад назваў гатовых фазаў рэжымаў як нацызм франкізм лукашызм і г. д.
  • Dondy
    29.07.2026
    Gorliwy Litwin , Не важно что ты сказал. Кроме того объединение нации против заселение страны мигрантами и советизации евросоюза это неплохая идея. Против тоталитарного коммунистического режима демократия безсильна. Выберут убогих которые приведут страну в советский колхоз. Любые мигранты будь то с Украины или Беларуси для Польши зло. Вы несете свой мeнталитет и привычки которые меняют страну пребывания. Естественно поляки сопротивляются.
  • Gorliwy Litwin
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Zielona granica
    29.07.2026
    увы, гэты вы праз плот скакалі ці дапамагалі тым нелегальным мігрантам, якія парушалі законы?
  • Dudek
    29.07.2026
    Кашмар, ужо не PO, а KO. Так было, што PO была больш кансерватыўная, хдцкая, аднак апошнія гады моцна паплыла налева, так што там ёсць і старыя цэнтра-правыя тыпу Сікорскага, але ёсць таксама левыя, тыпу Навацкай. І яшчэ 20 гадоў таму PiS з PO былі вельмі блізкія. Пазней раз'ехаліся.

    Адносна палітычнага спектру, лева/права вельмі ўмоўныя абазначэнні і кожная палітычная сцэна мае сваю спецыфіку. Напрыклад на фоне нібыта беларускіх бабарыканцаў, польскія левыя ледзь не нацыяналісты, бо размаўляюць на сваёй мове і ў параўнанні з першымі шануюць польскую культуру, прынамсі базу. Ці напрыклад у параўнанні з французскімі ўльтралевымі Меланшона, якія ўвогуле за антыбелы расізм і іслам. Так што залежыць на што глядзець. Ці можна таксама эканамічна, тут увогуле PiS налева, а некалі SLD направа можа аказацца.

    А тое, што ў Польшчы левыя слабыя і няма помнікаў Леніну як у Беларусі, тут гісторыя адкажа чаму, асабліва PRL. І гэта не тое, што траўма, а асэнсаванне і моцная гістарычная памяць, чаго не хапае беларусам, якія савецкі перыяд неяк зусім не асэнсавалі і не бачаць працягу савеччыны пры савецкім чалавеку Лукашэнцы.

    Ну і кожны, хто ведае польскую палітыку, выдатна разумее, што Туск сёння кажа так, заўтра так, а ўчора яшчэ інакш казаў. Палітык з вышэйшай полкі.
  • Жвір
    29.07.2026
    "...агрэсіўныя групоўкі адчулі беспакаранасць праз заступніцтва з боку палітыкаў".
    "Наўроцкі называў футбольныя бойкі «высакароднай рукапашнай барацьбой»".
    "паталогія гвалту набылі смеласць і беспакаранасць, таму што атрымалі палітычнае(!!!) заступніцтва".

    Ну, і хто там, прабачце, вякаў на мой адрас, калі я цьвердзіў па-сутнасьці тое самае ? А маўчыць Наўроцкі таму, што ён асабіста ўзьняў градус у грамадзтве, і я маю думаць, што не выпадкова. Ён тым самым адкрыў "шлюзы" розным адпаведным палітычным плыням ды рухам, ды проста даў адмашку групоўкам быдляку.
    Спадару Туск будзе цяжка выпраўляць сітуацыю, бо працэс зайшоў даволі далёка і, падаецца, знаходзіцца на самым узьлёце... Цяпер шмат залежыць ад скаардынаванасьці й рашучасьці праваахоўных ворганаў.
  • Эмоцыі стоп. Мозг старт.
    29.07.2026
    Жвір , не ведаю, што лепш, каментатары, якія без крытыкі схаваюць ці журналісты, якія падаюць інфармацыю без тлумачэння кантэксту чытачам.

    Калі вы думаеце, што да Наўроцкага не было быдляцтва на вуліцах, памыляецеся. Было, пры чым значна больш, асабліва недзе 20 гадоў таму. Проста цяпер зноў "славяцца" у новым кантэксце, нацыянальным так бы мовіць.

    Зусім не згодны з Наўроцкім, які тады так рамантычна апісаў бойкі кіболі, але гэта не значыць, што трэба прыдумяць нібыта ён адказны за ранейшае і цяперашняе быдляцтва. Дзе ён хваліць парушэнне законаў?
  • Жвір
    29.07.2026
    Эмоцыі стоп. Мозг старт. , а Вам трэба, каб Наўроцкі выйшаў і сказаў: " Я хвалю парушэньні законаў!" ? Дарэчы, бойкі футбольных фанатаў, гэта парушэньне закону.
    У розныя часы былі хвалі падобных паводзінаў быдляку, і ў кожным разе былі на тое свае прычыны й свая рэакцыя ўладаў. Ніхто гэта не адмаўляе. Прычына цяперашней хвалі - папусьціцельства кіраўніцтва дзяржавы й бяздумныя дзеяньні прэзыдэнта Наўроцкага.
  • Заўвага чытача
    29.07.2026
    Маю тое самае пытанне. Чаму на расейскамоўныя крыніцы тут спасылкі дадаюцца, а на польскамоўныя, украінамоўныя і іншыя "нерусскія" не?

    Проста пытанне, калі ласка без блакавання каментара.
  • имя
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Зіманая вада
    29.07.2026
    Безумоўна, што такія напады ганебныя, а злачынцы павінны быць пакараныя, што зрэшты робіцца, аб чым таксама варта нагадаць, бо часта чытаецца нейкіх каментатараў, нібыта гэта не так.

    Іншая справа, варта сабе задаць пытанне, чаму менавіта нядаўна такіх нападаў стала больш ці проста пра іх больш сталі пісаць? Адразу напішу, што просты адказ тыпу "вінаваты X і ўсё" - гэта дзіцячае бачанне. Тут цэлы набор фактараў, аб чым павінны былі б напісаць журналісты, але ёсць як ёсць.

    Асобна, хацелася б звярнуць увагу журналістам, каб можа не проста цытавалі, але яшчэ тлумачылі кантэкст польскіх унутраных палітычных разборак, бо ў цытаце Туска ёсць маніпуляцыя ў дачыненне яго ворага палітычнага - Качыньскага. Зрэшты, такое і ў іншы бок здараецца. Пры гэтым варта прыпомніць, што ў плане антырасейскай пазіцыі і падтрымкі Украіны, Туск з Качыньскім пагаджаюцца. Можа некаторыя беларусы гэтага не ведаюць, таму варта напісаць.

    Яшчэ іншая справа, ці калі б беларускія СМІ пісалі пра напады ўкраінцаў на палякаў, гэта б было нейкім харам момантам? Напрыклад забойства паляка ўкраінцамі ў Бытаве таксама абурыла палякаў, тым больш, што СМІ спрабавалі крыху прыкрыць справу і чым больш гэта робяць, тым больш гуляюць на шкоду польска-украінім адносінам. Або як было з украінскім гвалтаўніком ў Плоцку. Два збіцця украінцАМ у Бельску-Белай на пачатку месяца, нацысцкія лозунгі якія пісаў украінец у Рыбніку, таксама ліпень, і так далей. Толькі беларусы пра гэтыя моманты не ведаюць, што беларускія СМІ не пішуць, а для лепшага разумення сітуацыі ў Польшчы было б варта. Таксама як і пра масавую падтрымку ўкраінцаў вялікай часткі польскага грамадства, пасля ўроцлаўскага інцыдэнту інтэрнэт заліла падтрымка і асуджэнне бандытаў, якія зрэшты паліцыі памаглі знайсці самі грамадзяне.

    На ўсялякі выпадак варта напісаць відавочнае, кожныя быдляцкія паводзіны і парушэнні закона павінны сустрэцца з пакараннем, без розніцы палякі ўкраінцаў ці наадварот. Законы для ўсіх.
  • Паслядоўнасць
    29.07.2026
    Спадзяюся, што беларусы таксама асуджаюць збіццё беларусаў украінцамі.
  • Бывший политический заключённый
    29.07.2026
    Паслядоўнасць, приведите примеры подобных случаев в этом или в прошлом году.
  • %
    29.07.2026
    Так а дзе ўласна паліцыя? Наколькі ведама, то паліцыя не надта і імкнецца разглядаць такія справы, пагатоў у дачыненні мігрантаў, ды яшчэ ўкраінцаў супраць якіх штодня распавядаюць гісторыі, напраўду адну - Валынь. Скончвайце даўдоніць адно і тое, можа спакайней стане
  • Давайце без % і спакайней стане
    29.07.2026
    %, выдатны прыклад мужыцкай беларускай думкі, прыдумаў, зрабіў з сябе ахвяру, задаволены і верыць.

    Дзе паліцыя? А дзе вочы прачытаць, што злапалі значынцаў, прынамсі двух на трох. Што значынць не разглядаюць такія справы ў дачыненні мігрантаў? Гэта нейкі шаблон расейскай прапаганды ці сапраўды верыце? І пры чым тут да законаў і паліцыі Валынская разня? Польшча не постсавецкая беларуская рэпубліка, дзе "іногда не до законов". Прачынаемся.
  • ЕС
    29.07.2026
    А Брусэль ня хоча пацікавіцца, тым што адбываецца ў Польшчы?
  • Charlemagne
    29.07.2026
    ЕС, звычка з часоў, калі Масква глядзела, што там у рэспубліках?
  • Правы чалавека
    29.07.2026
    Charlemagne , У ЕС Польшча сама прасілася, умовы ведала.
  • Charlemagne
    29.07.2026
    Charlemagne , але правы чалавека існавалі яшчэ да стварэння ЕС, іх там не прыдумалі, ведаеце? І законы Польшчы іх прадугледжвалі, таксама да 2004 г. Разумею, што хочаце напісаць, але трэба крыху больш высілкаў каб выказаць сваю думку чым напісаць нешта нешта правы чалавека нешта нешта.
  • Плюшкі Карлсана
    29.07.2026
    Доўбні нацыяналістычныя дагуляюцца на радасць Пуціну. Мой старэйшы сын адвучыўся на інжынера і з'язджае ў Ірландыю працаваць. Калі паступаў, думаў жыць у Польшчы, але нешта яму тут не вельмі падабаецца абстаноўка апошнім часам. Яго дзяўчына-ўкраінка пастаянна чуе абразы на працы ад наведвальнікаў. Малодшы таксама яму ў спіну глядзіць пасля таго як да яго неаднаразова такія дарослыя ідыёты чапляліся, што па тэлефоне не па-польску гаворыць. Налягае на фізіку і замежныя мовы, разумеючы, што калі адсюль раптам трэба будзе спердаляць, то калі ласка. З тутэйшай дэмаграфічнай ямай гэта якраз тое, што трэба для Польшчы, няхай цалуюць у дупу Пуціна.
  • 1920
    29.07.2026
    Плюшкі Карлсана , іранічна чытаць, як беларусы пішуць пра цалаванне дупы Пуціна і палякаў, якія для рускіх людзей гэта класічныя "русафобы", а Беларусь - гэта расейская калонія бо і самі беларусы прарасейскія, за малымі выняткамі свядомых беларусаў.
  • совецки человек
    29.07.2026
    Плюшкі Карлсана , Это хорошая тенденция. Значит поляки не потеряли чувства собственного достоинства и национальную гордость. Чего нет у беларусов и украинцев. Вам действительно лучче пребраться в сторону советской территории Ирландия или Франция. Только не удивляйтесь когда там появятся проблемы, но уже другого характера.
  • Прасцей адзін раз прыняць выклік
    29.07.2026
    Плюшкі Карлсана , А ў Ірландыі яму адрэжыць галаву страшны ісламіст ці патомны алкаголік айрыш.
    Можа лепш бегаць па раніцах, хаваць пратэін, набіваць кулакі, калекцыянаваць легальную і не толькі зброю, выкарміць байцоўскага кабеля і аб'ядноўвацца з такімі ж мігрантамі ў атрады самаабароны. Прасцей адзін раз прыняць выклік лёсу ўперціся і біцца, чым усё жыццё бегаць ад канфліктаў.
    А калі яго жонка грамадзянка Украіны, то лепш ехаць ва Украіну - Вінніцкую, Хмяльніцкую, Тэрнопальскую вобласць - выдатны клімат, цудоўныя прадукты гародніна і садавіна, выдатныя людзі, велізарныя магчымасці для любога бізнэсу асабліва тэхнічнага, а рэльеф Падолля, крэйдавыя горы, Дністар, Дністроўскі каньён і, у прыватнасці, Камянец - Падольскі - гэта і зусім рай на Зямлі.
  • Joker
    29.07.2026
    Плюшкі Карлсана , Поезжайте в россию там не нападают на говорявых не по польски.
  • Ліпень
    30.07.2026
    совецки человек , калі нацыянальная годнасць змяшчаецца ў тым, каб прыніжаць людзей іншай нацыі, то пайшла яна нах...р такая годнасць.
  • Плюшкі Карлсана
    29.07.2026
    Прасцей адзін раз прыняць выклік, жонка з Данбаса: пакуль ехаць ім няма куды, бо вашы рускамірныя так абаранілі, што ад горада нічога не засталося. Не перажывай за іх. Яны якраз думаюць зарабіць грошай і паехаць ва Украіну, калі вайна скончыцца. А спортам лепш сам займіся. Бо звычайна той, хто дае такія зухаватыя парады ананімна ў інтэрнэце, звычайна сам без люстэрка ніжэй пояса сябе не бачыць.
  • Магу праехаць за дзень 100 км МТБ грунтамі і потым яшчэ 100 разоў адціснуцца;)
    29.07.2026
    Плюшкі Карлсана , Сам дурань - гэта трэба казаць польскаму быдлу, што быкуе, а не ананімам у тырнэце;).
    А вашых рускамоўных бегуноў, што з Бамбаса, што з Польшчы таксама не паважаю, гатовы драпаць куды заўгодна, хоць у Ірландыю толькі б не прыняць бой. А вінаватыя гэтым бегунам чамусьці ананімы з тырнета;).
    А ва Украіну трэба ехаць не пасля, а падчас вайны. Пасля вайны на такіх прыстасаванцаў будуць глядзець, як палякі на пакістанцаў....
  • эпидемия
    29.07.2026
    Скрепы русского мира оказались очень заразными, особенно слабый иммунитет оказался у правых ЕС....
    Можно и иначе сказать, -дурной пример - заразителен, особенно если ведёт к халяве...
  • Памяць рыбкі
    29.07.2026
    эпидемия, вядома, не тое, што ў левых як напрыклад Шрёдэра ці Лінкэ. Пра камуністаў, якіх Расія гадамі карміла, не кажучы. Асабліва цікава чытаць такія заўвагі пад гэтым артыкулам, дзе прыгаданы Качыньскі, якога гадамі абзывалі русафобам.
  • Эпiдэмiёляг
    30.07.2026
    эпидемия, это не скрепы - это гены гиены, а гены, как известно, пальцем не заткнешь.
  • Frontex
    29.07.2026
    Чаму адзін з бандытаў быў цёмны?
  • Статыстыка
    29.07.2026
    Усё больш атакаў палякаў на ўкраінцаў і ўкраінцаў на палякаў (у Польшчы пра гэта пішуць, тут не), ці ўсё больш інфармацыі пра атакі? Пытанне.
  • Uno
    29.07.2026
    Karola Nawrockiego i Donalda Tuska wiele rzeczy różni. Łączy natomiast to, że obaj są kibicami Lechii Gdańsk. Prezydent przyznał się nawet, że swego czasu brał udział w tzw. kibolskich ustawkach.

    Туск сам прызнаўся, што некалі ўдзельнічаў у хуліганскіх акцыях. Сам сябе таксама будзе вінаваціць?
  • тревожные тенденции
    29.07.2026
    Навроцкий молчит, Качыньский молчит. Менцэн молчит, Браун только в этом случае молчит.... А ведь по опросам и зондажам в сумме больше половины ( больше 50 проц опрошенных ....) Общество такое стало, к сожалению. Главное не молчать и все факты и случаи озвучивать и передавать СМИ и полиции. Иначе этот "вал" не остановить. PS/ и вот уже сеодняшний случай на производстве в отношении Украинцув от пшэложонего.
    Н.Н. ссылка : https://ewybory.eu/ окно, Польша, сондажэ
  • Туск
    29.07.2026
    Дзе там учорашні фантазёр з каментаў пра Пачобута ў Беластоку, які адмаўляў напады на ўкраінцаў і беларусаў з крыкамі "валі ва Ўкраіну"
  • Gaijin
    29.07.2026
    Туск, Польша вам ничего не должна.
  • Куку
    29.07.2026
    Туск, якім бокам Пачобут да нейкага нападу на ўкраінца? Што гэта за хворыя фантазіі?
  • Туск
    29.07.2026
    Gaijin , Польшча мае абавязкі згодна з уласнымі і міжнароднымі законамі. А канкрэтна мне абавязаная згодна з маім цывільным статусам і падаткамі, якія я аплочваю.
  • +
    29.07.2026
    Туск, у Польшчы затрымалі агрэсараў. Так што аб чым размова?
  • Gaijin
    29.07.2026
    Туск, Еще раз повторяю Польша вам ничего не должна. Проговаривайте эту мантру утром перед зеркалом. Уверяю вас, исчезнет масса проблем. Падатки можете платить в другом месте. Туристы тоже платят падатки в Польше однако прав у них нет ка у граждан.
  • Ізвініце вашэ блага родзіе
    30.07.2026
    Gaijin , паўтарай свае мантры свайму дырэктару роднага совхоза. Яшчэ лепей стоячы на каленях.
  • Туск
    29.07.2026
    Куку, шмат разоў нападалі на беларусаў з такімі наездамі. У тым жа Беластоку, прычым у беларусаў нават былі польскія пашпарты. Польскае быдла чуе акцнэнт і адразу лічыць, што гэта ўкраінцы.
  • Астраном
    29.07.2026
    Куку, яшчэ пару дзён і фрыкі пачнуць пісаць, што Пачобут нападае на беларусаў. Абсалютна ляснутыя.
  • Moplik
    29.07.2026
    Туск, у тым жа Беластоку самі мясцовыя гавораць з акцэнтам.
  • Gaijin
    29.07.2026
    Организованные тут наезды на Навроцкого понятны. Президент недавно заблокировал закон о гомосексуальных союзах. Президент Навроцкий имеет самый высокий рейтинг среди польских политиков.
  • Braun
    30.07.2026
    Проголосую за Брауна в следующий раз, Менцен недостаточно правый.
  • Федзя
    30.07.2026
    Ещче Польска не згинела! Слава Исуссу Христу!✊😊

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць