Рэканструкцыя Пішчалаўскага замка на вуліцы Валадарскага выходзіць на новы этап: будаўнікі адначасова вядуць работы на некалькіх напрамках, пішуць Мінск-навіны.

Працы праводзяцца ва ўмовах паралельнага праектавання, што ўскладняе працэс.
На сённяшні дзень ужо завершаны знос 17 старых пабудоў, якія не маюць гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таксама дэмантаваны старыя інжынерныя сеткі і выкананы першачарговыя супрацьаварыйныя мерапрыемствы.
Цяпер асноўныя сілы засяроджаны на двух напрамках: узвядзенні новага корпуса №3 і рэканструкцыі двухпавярховага будынка №2 (гісторыка-культурнага цэнтра), фасад якога выходзіць на вуліцу Валадарскага.

Будаўнікі прыступілі да ўмацавання сцен з дапамогай часовых металічных канструкцый — гэта неабходна для павышэння іх апорнай здольнасці. Далей запланаваны дэмантажныя работы ўнутры будынка, а таксама паглыбленне і ўмацаванне падмуркаў.

На тэрыторыі самога замка для выпрабаванняў перад узмацненнем падмуркаў бураць пробныя палі (восем штук). Акрамя таго, пачаўся мантаж вежавага крана.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары