Грамадства55

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі

Занядбаны стан могілак каля пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёна выклікаў абурэнне мясцовых жыхароў: людзі скардзяцца на зараснікі, адсутнасць вады і смеццевых кантэйнераў. Аднак у камунальнай службе заяўляюць, што зоны адказнасці на могілках падзелены.

У рэдакцыю «Мінскай праўды» звярнулася жыхарка пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Паводле яе слоў, за могілкамі паблізу гарадскога пасёлку Свіслач ніхто не сочыць.

Паводле слоў жанчыны, могілкі знаходзяцца ў запусценні.

«Мы іх у народзе завём Дукорскія. Колькі прасілі побач з могілкамі ўстанавіць кантэйнеры для смецця, паставіць калонку, каб людзі маглі памыць рукі ці помнікі — нічога не робяць. Як едзем на могілкі — пяцілітровую бутлю валачом з сабой. Мы ж не маладыя людзі! Нам цяжка! Сумнік расце — яго трэба або касіць, або труціць. Змеі водзяцца ў гэтай расліннасці — хадзіць страшна. Колькі будзем дабівацца парадку?!» — абураецца жанчына.

Дырэктар УП «Жылцепласэрвіс» КГ Пухавіцкага раёна Сяргей Хендогін растлумачыў, як размяжоўваюцца абавязкі па ўпарадкаванні.

Камунальныя службы адказваюць выключна за месцы агульнага карыстання. Камунальнікі абкошваюць асноўныя праходы і тэрыторыю вакол могілак, прыбіраюць сухія галіны ды вывозяць смецце з кантэйнераў.

Сваякі памерлых абавязаны даглядаць самі магілы і тэрыторыю вакол іх.

«За стан магілы адказваюць людзі, якія арганізавалі пахаванне або ўстаноўку помніка, — яны прызнаюцца фактычнымі ўладальнікамі ўчастка і абавязаны сачыць за яго ўтрыманнем», — падкрэсліваюць у арганізацыі са спасылкай на Пастанову Міністэрства ЖКГ № 17.

Што ўваходзіць у абавязкі сваякоў:

  • рэгулярна прыбіраць смецце, старыя вянкі і апалае лісце;
  • не дапускаць зарастання ўчастка травой і пустазеллем;
  • абкошваць і прыбіраць не толькі сам участак, але і праходы паміж суседнімі магіламі.

На прэтэнзіі ў ЖКГ дадалі, што Дукорскія могілкі апошні раз абкошваліся 17 ліпеня, кантэйнеры для смецця там устаноўлены, а вось падвядзенне вады і калонкі генеральным планам выкарыстання аб'екта не прадугледжаны.

Каментары5

  • Ёсік
    03.08.2026
    Няўжо на загніваючым захадзе ды ЗША, на якіх, калі што, ківае прапаганда, таксама сваякі ўсё робяць?
  • пропаганда
    03.08.2026
    Ёсік, Няўжо на загніваючым захадзе ды ЗША, на якіх, калі што, ківае прапаганда, таксама государство выплачивает деньги на погребение и дает бесплатно участок для могилы ? Как тебе такая пропаганда ?
  • Антыпрапаганда
    03.08.2026
    пропаганда, і дзе гэта зямлю бясплатна пад магілы даюць? Да дзеда сваю бабулю "прапісваў", грошы заплаціў. Вы, як з тым прафсаюзам - далі бясплатны падарунак дзіцяці на новы год, за які з вас садралі ў той прафсаюз цягам года больш грашыма. Мы даўно ўжо сабе аплацілі тыя ямы пад труны сваімі падаткамі. З майго заробку ў хай 5тыс., працадаўца кожны месяц аплочвае у ФСАН 1750,0руб., я дадаю 50,0. Вось і палічыце Дзяржава дае 3200. Адным словам, пропаганда.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць