Грамадства5858

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

«Я лічу, што Еўрапейскі саюз нарэшце знайшоў рацыянальны падыход у адносінах да Лукашэнкі», — адказаў палітык на словы Марыі Калеснікавай.

Мікола Статкевіч на пратэстах

Мікола Статкевіч акрэсліў сваю палітычную пазіцыю ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Zeit.

Мікола Статкевіч: Для мяне немагчыма пакінуць краіну. Гэта было б тое самае, што кінуць мільёны беларусаў, якія па-ранейшаму тут жывуць. Ведаеце, на вуліцы да мяне пастаянна падыходзяць людзі, паціскаюць руку, дзякуюць мне.

ZEIT: І сёння таксама?

Статкевіч: Так. Так шмат людзей выехала пасля масавых пратэстаў 2020 года. Уявіце, як пачуваюцца тыя, хто застаўся тут. У каго сябры, знаёмыя, дзеці з'ехалі. Быццам у гэтай краіне зусім няма надзеі, няма будучыні. Але непрыманне рэжыму Лукашэнкі ўсё роўна вялікае. Я хачу заставацца з тымі беларусамі, якія тут, і чакаюць толькі новага шанцу нешта змяніць.

ZEIT: Масавыя пратэсты летам 2020 года былі жорстка задушаны, і людзей і сёння садзяць за ўдзел у іх.

Статкевіч: Сёння можна атрымаць дзесяць гадоў турмы ўжо за лайк ці рэпост. Цэлыя сем'і трапляюць у турму. Але гэтыя жудасныя рэпрэсіі існуюць толькі таму, што рэжым баіцца новых пратэстаў. Людзі ненавідзяць Лукашэнку яшчэ больш, і ён гэта адчувае. Я думаю, Лукашэнка спіць начамі горш за мяне.

ZEIT: Чаму вы так лічыце?

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020-м, калі пратэстоўцы нават прыбіралі за сабой смецце.

ZEIT: Як Еўропе трэба паводзіцца з Аляксандрам Лукашэнкам? Ізаляваць і санкцыяваць, як ЕС, ці ўсё ж шукаць дыялог, як ЗША?

Статкевіч: Захад занадта доўга паддаваўся на хітрыкі Лукашэнкі. Я лічу, што Еўрапейскі саюз нарэшце знайшоў рацыянальны падыход у адносінах да Лукашэнкі.

ZEIT: Вядомыя апазіцыянеры, напрыклад Марыя Калеснікава, папярэджваюць, што такая палітыка ЕС можа падштурхнуць Беларусь у абдымкі Пуціна. Вы ўсё роўна лічыце палітыку ізаляцыі правільнай?

Статкевіч: Гэтую старую казку пра тое, што Лукашэнка нібыта хоча вырвацца з абдымкаў Пуціна, Захаду расказвалі шмат гадоў. Але як могуць сіямскія блізняты аддзяліцца адзін ад аднаго? Разам з тым я супраць ізаляцыі беларускага насельніцтва. Людзі павінны мець магчымасць бачыць нешта іншае, акрамя Беларусі і Расіі, і наведваць сваякоў у ЕС.

ZEIT: А палітыка санкцый?

Статкевіч: Думаю, гэта пытанне да маёй хатняй юрысткі. Марына, колькі гадоў зараз даюць за заклік да санкцый? (смяецца)

ZEIT: Вы выглядаеце спакойным і поўным надзеі. Вам не страшна ад таго, што яшчэ можа адбыцца?

Статкевіч: Я ўжо даўно ўсімі сіламі змагаюся за свабоду сваёй краіны. Дзеля гэтага я ўжо прынёс шмат ахвяр і не спынюся на паўдарозе. Колькі разоў я мог памерці. Але сёння я магу глядзець у акно і бачыць дрэвы і неба — тое, чаго я гадамі не бачыў. І я разам з маёй любімай жонкай. Кожны дзень для мяне — падарунак.

Чытайце таксама: 

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Статкевіч — амерыканскаму дыпламату на мяжы: Вам патрэбны толькі добры піяр, а я дзеля гэтага павінен адмовіцца ад радзімы?

Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну

Каментары58

  • %
    06.08.2026
    Калі тое будзе? Верагодна ўжо ніколі. А што да Эўропы, то яна сапраўды нарэшце вызначылась - напляваць. Магчыма мае права - расейская тэрыторыя, то што тут яшчэ?
  • імя
    06.08.2026
    Пакуль будуць Вячоркі, Лябедзькі, Стрыжакі, Нехты - нічога не будзе.
    Яны злілі 20 год і стварылі ўмовы для перасялення расейцаў у Беларусь, што зараз і адбываецца.
  • Arthur Gay Co
    06.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць