Здарэнні55

Сям'ю мядзведзяў сустрэлі ў Мядзельскім раёне

Мядзведжае сямейства сфатаграфаваў галоўны аграном сельгасфіліяла «Дзягілі» Міхаіл Адамовіч. Сустрэча адбылася непадалёк ад вёскі Мілты, піша narachanka.by.

Міхаіл быў у службовым аўтамабілі.

— Вёз абеды на поле механізатарам, — распавядае мужчына. — На дарозе ўбачыў мядзведзіцу з двума малымі. Не сказаць, што яны моцна ўцякалі. Проста збочылі з дарогі. Медзведзяняты пабеглі далей, а мядзведзіца яшчэ пазірала з травы.

Мядзведзяняты на фота выглядаюць вельмі міла.

А вось рэальная сустрэча з сямействам бурых драпежнікаў можа быць вельмі небяспечнай, кажа начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі нацпарка «Нарачанскі» Аляксандр Ярашэвіч.

— Самае галоўнае: ад мядзведзя нельга ўцякаць, бо ў яго можа прачнуцца інстынкт пераследу. Гэта звер вельмі магутны і бегае хутка. Ёсць нават прыказка: ад мядзведзя не ўцячэш.

Таму найлепшая сустрэча з ім тая, якая не адбылася.

У лесе трэба шумець, пераклікацца. Тады звер даведаецца аб вашым прысутнасці загадзя і сам будзе трымаць дыстанцыю.

А вось калі паводзіць сябе ціха, можна выпадкова сутыкнуцца з ім, напрыклад, у малінніку.

Калі мядзведзь заўважыў чалавека, важна захоўваць спакой. Убачылі мядзведзя першым — ціхенька сыходзіце, калі ён не глядзіць у ваш бок.

Калі ж звер блізка і заўважыў вас — не ўцякайце, не адварочвайцеся, не глядзіце яму ў вочы.

Ёсць рэкамендацыя падняць рукі ўверх — так вы будзеце здавацца яму вышэй.

Мядзведзь можа падысці бліжэй або ўстаць на заднія лапы, каб лепш вас разгледзець ці абнюхаць.

Гэта неагрэсіўныя паводзіны— не панікуйце, размаўляйце з ім нізкім спакойным голасам. У крайнім выпадку трэба абараніць сябе любымі спосабамі.

Калі пазбегнуць кантакту не ўдалося, падайце на зямлю і нерухома ляжыце на жываце ці скруціўшыся ў клубок. Звер зразумее, што небяспекі няма, і сыдзе.

Калі ж будзе агрэсіўна нападаць, выкарыстоўвайце ўсе магчымыя спосабы абароны, уключаючы пярцовыя балончыкі або іншыя спрэі.

Каментары5

  • Плюшкі Карлсана
    06.08.2026
    Кол, гэта так. Спрэй ад мядзведзяў вялікі, а звычайны балончык выкарыстоўваць супраць мядзведзя - вельмі дрэнная і небяспечная ідэя. Ён амаль гарантавана раз'юшыць звера і справакуе напад. Для тых, хто любіць у грыбы, раю лепш купіць паветраны горн для лодак і яхт. Ёсць у спецыялізаваных крамах і розных азонах ды вайлдбэрыз. І класці так, каб быў пад рукой. Мядзведзі такога гуку панічна баяцца.
  • Кол
    06.08.2026
    Плюшкі Карлсана, калі мядзьведзь пачаў атакаваць, дык яго й мядзьвежы спрэй ня спыніць.
  • Плюшкі Карлсана
    06.08.2026
    Кол, Ну чаму? Нармальны мядзвежыя спрэі перакрываюць яму дыханне і мядзведзь не можа атакаваць. Якраз яны сябе добра зарэкамендавалі, хаця поўнай гарантыі ніхто ніколі не дасць, вядома. Іншая справа, што гэта павінен быць спецыялізаваны аэразоль. "Чалавечы" перцовы балончык - катэгарычна нельга. Але каб экстранна адагнаць мядзведзя на блізкім аддаленні, калі ён ідзе да вас і не баіцца, але яшчэ не атакуе - горан якраз вельмі нядрэнная рэч. У ідэале трэба хадзіць у лес кампаніяй і варта браць з сабой і адно і другое. Паколькі мядзведзяў развялося ў Беларусі, напады на чалавека - пытанне часу, на жаль.

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Праблемы з выкарыстаннем Starlink ва Украіне захоўваюцца1

Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА25

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць4

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў7

«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне17

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць