Навука і тэхналогіі77

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца

Чарговая спроба замяніць жывы чалавечы інтэлект на машынныя алгарытмы, выглядае, скончылася нічым. Распіяраны праект, які павінен быў канчаткова знішчыць традыцыйныя энцыклапедыі, сам апынуўся ў глыбокай коме.

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Выданне The Verge апублікавала вынікі даследавання аналітычнага партала Lawfare, звярнуў увагу тэлеграм-канал «Bel-Geek.com — Тэхналогіі і Навука». Лічбы сведчаць пра канцэптуальны крызіс анлайн-энцыклапедыі Grokipedia ад кампаніі xAI, якая цалкам згенераваная штучным інтэлектам — яна не абнаўлялася з 24 красавіка гэтага года. Праект, які сам Ілан Маск самаўпэўнена называў «масавым паляпшэннем» у параўнанні з класічнай Вікіпедыяй, быў закінуты сваімі ж стваральнікамі.

Гісторыя платформы пачыналася з тыповым для Крамянёвай даліны размахам. У кастрычніку 2025 года стартавала першая версія, куды штучны інтэлект адным махам загрузіў 885 тысяч артыкулаў. Ужо праз месяц, пасля выхаду версіі 0.2, база разраслася да шасці мільёнаў тэкстаў. Алгарытмы выканалі сваю першапачатковую задачу — стварылі ілюзію бязмежнай энцыклапедыі, канкурэнтнай з англійскай Вікіпедыяй. Але механізм самаабслугоўвання і напаўнення даў збой.

Даследчыкі з Lawfare прааналізавалі больш за 34 тысячы старонак Grokipedia, на якіх карыстальнікі пакінулі звыш 225 тысяч прапаноў па выпраўленні памылак. Вынік маніторынгу аказаўся нулявым: за апошнія тры месяцы машынная сістэма не прыняла і не адхіліла ніводнай праўкі. Спецыяльны раздзел сайта сёння паведамляе пра адсутнасць актуальных рэдагаванняў.

Фундаментальная хіба ў падыходзе тэхнакратаў да кіравання ведамі была ў жаданні замяніць тысячы матываваных рэдактараў-валанцёраў адным бяздушным алгарытмам. Ідэя была цудоўнай толькі на ўзроўні канцэпцыі, на практыцы ж высветлілася, што анлайн-энцыклапедыя патрабуе пастаяннай мадэрацыі.

Карыстальнікі сацыяльных сетак ужо называюць праект мёртвым, а сам заснавальнік кампаніі не згадваў сваё стварэнне аж з лютага.

Эксперымент са стварэннем цалкам аўтаномнай машыннай энцыклапедыі паказаў яе няздольнасць да самастойнага развіцця без сістэмнага чалавечага кантролю. Традыцыйная мадэль Вікіпедыі, заснаваная на калектыўнай мадэрацыі і пастаянным абнаўленні жывымі рэдактарамі, пакуль застаецца адзіным працоўным інструментам для падтрымання актуальнасці глабальных баз ведаў. 

Каментары7

  • Марксіянін
    06.08.2026
    Каланізацыя (Марса). Пакуль не забудзецце гэтае слова, не пусцім.
  • зиц-председатель
    06.08.2026
    Нічога новага, я вообще подозреваю, что он всего лишь медийно кривляющийся зиц-председатель проектов по распилу. Ни за что не поверю, что частное предприятие с нуля за несколько лет смогло добиться таких результатов, как SpaceX. Это классический распил и монетаризация десятилетних исследований НАСА, в которые вложены триллионы бюджетных денег
  • Gorliwy Litwin
    06.08.2026
    Далібог, парадаваўся 🙂 шчыра кажучы, апошнімі гадамі моцна дасталі ўсе гэтыя трэш блогеры, стэндаперы, порназоркі і штучныя інтэлекты. Вялікія суцяшальнікі простых шчырых люццоў. А тут такі epic fail! Усё ткі жывы розум яшчэ нешта значыць, можа яшчэ паспрачаецца з Салярысам.
    асабліва віншую вікіпедыстаў. Жыццё гэтым разам перамагло!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць