Пра тое, што Андрэй Капскі, старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ, мог прадаць сваю долю ў клубе, паведаміў у сваім канале Андрэй Ісаеня. Клуб хутка адрэагаваў.

«Паводле маіх крыніц, Капскі Андрэй Анатольевіч прадаў футбольны клуб БАТЭ», — напісаў Андрэй Ісаеня.
У каментарах ён дадаў, што клуб прададзены расіянам.
Клуб тэрмінова адрэагаваў. «Афіцыйная заява ФК БАТЭ ў сувязі з інфармацыяй аб продажы клуба, якая з'явілася ў СМІ: «Склад заснавальнікаў застаецца нязменным», — пракаментаваў інсайд Андрэй Капскі», гаворыцца ў паведамленні.
Каментары