Грамадства5757

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Белсату» заявіла, што не толькі яна, але і самыя беларусы могуць дапамагаць у развязанні праблемаў з легалізацыяй за мяжою і адкрыццём банкаўскіх рахункаў. «Будзьце актыўнымі, дарагія беларусы!» — заклікала яна.

«Перадусім хачу адзначыць, што ніякай змены афіцыйнай Польшчы ў дачыненні беларусаў няма. Ва ўладзе разумеюць, што сітуацыя ў Беларусі не мяняецца, што рэпрэсіі працягваюцца, што людзям небяспечна вяртацца дадому і людзі выязджаюць», — сказала дэмакратычная лідарка, каментуючы паведамленні пра тое, што польскія чыноўнікі ўсё часцей адмаўляюць беларусам у міжнароднай абароне.

Кіраўніца АПК заклікала дачакацца далейшай статыстыкі: маўляў, звесткі за адзін месяц могуць быць выключэннем. Адначасова яна падкрэсліла, што заўсёды абмяркоўвае праблему легалізацыі беларусаў на ўсіх сустрэчах:

«Мы заўжды падымаем пытанне легалізацыі беларусаў, калі мы камунікуем і з прэзідэнтурай, і з офісам прэм'ер-міністра, міністэрства замежных справаў. Нядаўна Павел Латушка быў на аўдыенцыі ў міністра ўнутраных справаў, каб абмеркаваць гэтае пытанне».

Ціханоўская канстатавала, што і даводзіцца доўга чакаць дакументаў, і маюцца неразвязаныя праблемы з пенсіянерамі, з «дзеткамі народжанымі», з апастылем. «Аднак няма намеру неяк мяняць стаўленне да беларусаў», — заявіла лідарка:

«Так, можа, сістэма занадта павольная, ці шмат прыязджае людзей, і мы ў адной чарзе з іншымі мігрантамі. Тут вельмі важна, што мы і робім, тлумачыць, што беларусы — гэта не звычайныя мігранты, мы тут не паводле свайго выбару, мы вымушаныя былі з'ехаць».

Адначасова Ціханоўская зазначыла, што «Польшча вельмі прыязна ставіцца да беларусаў, нас не выштурхоўваюць, і ўлады разумеюць, што хібы, якія ёсць, трэба выпраўляць». Разам з тым беларусам не варта спадзявацца толькі на кіраўніцу Кабінету:

«Я хачу заклікаць беларусаў, каб таксама былі больш актыўныя, бо толькі ў кабінетах гэта пытанне не вырашаецца. Беларусы таксама павінны адчуваць сваю адказнасць, што трэба быць бачнымі ў Польшчы, трэба выходзіць у медыі і тлумачыць, што мы тут, тлумачыць нашыя сітуацыі, бо калі няма разумення сярод палякаў ці ў медыях, што ўсё працягваецца, што трэба беларусам дапамагчы, што бяспечная Беларусь у вашых інтарэсах таксама, то і няма адчування крытычнасці сітуацыі ў польскіх уладаў, і могуць адкладаць рашэнне гэтага пытання на потым. То-бок, будзьце актыўнымі, дарагія беларусы!»

Надоечы Святлана Ціханоўская прызналася, што ў польскім банку ёй адмовіліся адкрываць рахунак з увагі на пратэрмінаваны беларускі пашпарт. З такой праблемай сутыкаюцца шмат якія беларусы ў выгнанні. Пакуль сустрэчы кіраўніцы Пераходнага кабінету з топ-менеджарамі некалькіх банкаў плёну не далі:

«Кіраўніцтва гэтых банкаў ведае сітуацыю, і кожны раз, калі беларус прыходзіць і тлумачыць, што ён не можа вярнуцца дадому, пашпарт пратэрмінаваны, — пра гэта ўсе ведаюць. Але банкі — незалежныя структуры, там палітыка дзяржавы не адбіваецца на палітыцы нейкага асобнага банку. Рызыкі адкрыцця рахункаў людзям з краіны-суагрэсара перавешваюць, таму вось такая блытаніна. І няма нейкага сістэмнага падыходу, бо я бачу: адным адкрываюць, іншым не адкрываюць. Не заўсёды зразумела, ад чаго гэта залежыць».

Ціханоўская мяркуе, што і ў гэтым пытанні здольныя дапамагчы самыя беларусы.

«Тут таксама трэба працаваць разам, і ў медыях пра гэтую праблему казаць, і на вышэйшым узроўні, што мы і робім, і працаваць з банкамі. Ведаеце, мы як першапраходцы: такой сітуацыі раней ніколі не было, і мы спрабуем тут пагаварыць, тут пераканаць, там растлумачыць. Вось так навобмацак мы спрабуем вырашыць гэтую праблему», — падсумавала кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету.

Каментары57

  • Прапанова супрацы
    07.08.2026
    Дарагая Прэзідэнтка Света, я вельмі хачу быць актыўнай! Скажыце, калі ласка, да каго мне звярнуцца з гэтай нагоды, каб пачаць атрымліваць заробак за гэтую дзейнасць? Гатовая арганізоўваць пікеты кожны тыдзень, пісаць петыцыі ў міністэрыі, ездзіць у Брусэль на перамовы, удзельнічаць у стратэгічным дыялогу з ЗША. Трэба толькі каб хтосці даў жытло маім дзеткам, пакарміў іх, апрануў і аплаціў школьныя справы. Гатовая дадаткова арганізаваць намётавы лагер ля ужонду ў Варшаве, калі будзе бюджэт для рэтрыта майго мужа ў Лас-Анджэлесе ці хаця б у Н'ю-Йорку.
    Давайце разам раіць краіну для жыцця!
  • nnplus
    07.08.2026
    Чаму нейкi кабiнет расказвае беларусам што iм рабiць , Пазняк меу рацыю , кабiнет тормаз для абьяднання беларусау
  • Нажаль (Увы)
    07.08.2026
    У мяне больше няма сілаў быць бачным, я быў бачным столькі, сколькі мог. Я справядліва казаў, што бясконца неможна змагацца за свае правы, калі ад змагання няма ніякага выніку, у рэшце рэшт калі няма ніякага выніку ад бачнасці, якая патрабуе шмат часу і энэргіі, то ты стаеш нябачным, ты знікаеш, і разам з табой знікае твая праблема. Гэта непрыемна, але гэта рэчаіснасць. Гэтак было і ў 2020. Месяц, два, тры мы былі бычнымі. На чацвёрты месяц безвыніковай маніфестацыі ўсё скончылася нічым. Праблемы не зніклі... Калі трох месяцаў бачнасці замала для для таго, каб у кабінеце вырашыць праблему, гэта значыць праблему не хочуць вырашаць на прынцыповым узроўні. І прычына не важна.

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА5

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання26

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць