Усяго патроху33

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў

Белыя совы Нэйсан і Букля, якія жывуць у Гродзенскім заапарку, упершыню далі патомства.

Самец Нэйсан прыбыў у Гродна з Масквы ў 2018 годзе, а самку Буклю прывезлі з Мінска ў 2022-м.

Увесну Букля адклала тры яйкі, але праз адсутнасць вопыту наседжвання ў ліпені вылупілася толькі адно птушаня.

Трохі больш як праз месяц савяня пакінула гняздо. Цяпер яно ўжо падрасло, пачало лятаць і вучыцца есці самастойна, хоць тата Нэйсан дагэтуль працягвае яго апекаваць і падкормліваць.

Бацькі Нэйсан і Букля

Палярная (або белая) сава — найбуйнейшая птушка тундры з размахам крылаў да 1,75 метра. У адрозненне ад большасці іншых соў, яна палюе ўдзень, а дзякуючы асабліваму пер'ю лётае бясшумна. Самцы часта маюць перламутрава-белае апярэнне, а самкі — з цёмнымі плямамі. Аснову іх рацыёну складаюць лемінгі, якіх адна сава з'ядае больш за 1500 за год.

Каментары3

  • Жвір
    11.08.2026
    Супер. :) Мару пабываць у Гародні, можа й атрымаецца, з Божай дапамогай, дык наведаюся. Столькі навінаў ідзе тут пра той заапарк, цікава.
  • шклянка з памідорамі
    11.08.2026
    праз месяц з невялікім ))))))))))))))
    праз месяц з НЕЧЫМ
  • ?
    11.08.2026
    шклянка з памідорамі, слоік памідораў, ці з памідорамі. Слоік.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць