Грамадства66

Экс-міністра культуры Маркевіча звольнілі з хлебнага месца. Туды ўскочыў іншы збіты лётчык

Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску — праца мары для адстаўных чыноўнікаў.

Анатоль Маркевіч і сёстры Груздзевы. Фота: сацсеткі

У прадстаўніцтве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы (СД) у Мінску змяніўся кіраўнік. 55‑гадовы педагог па адукацыі Анатоль Маркевіч, які ў 2020‑2024 працаваў міністрам культуры, пакінуў хлебную пасаду.

На яго месца паставілі 52‑гадовага Сяргея Налівайку — той быў міністрам па падатках і зборах (2014-2024).

А Маркевіча пакінулі ў структуры прадстаўніцтва, але на ніжэйшай пазіцыі. 

Сяргей Налівайка. Фота: БелТА

За права залезці перад пенсіяй на працу ў саюзную структуру змагаюцца многія адстаўныя чыноўнікі. Зарплаты тут ідуць па расійскіх стаўках, нашмат вышэйшых за беларускую. Гэта дазваляе за пару гадоў зарабіць прыстойныя грошы пры абсалютнай адсутнасці рэальнай працы. Саюзная дзяржава і так фантом, але калі нейкія рашэнні там і прымаюцца, то ў Маскве.

Зрэшты, гэтаксама чыноўнікі ў краінах Еўрасаюза змагаюцца за права трапіць у Еўрапарламент, што таксама дазваляе атрымаць у разы большы заробак, а пасля і прэтэндаваць на высокую пенсію.

Маркевіч пратрымаўся на пасадзе ўсяго год. А вось яго папярэдніца Марыяна Шчоткіна ўзначальвала прадстаўніцтва СД ажно шэсць гадоў — з 2019 да 2025.

Будучы міністрам культуры, Маркевіч заяўляў, што «здраднікам не месца на сцэне», а беларуская культура пасля 2020‑га ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў». Пры ім пастрожылі правілы выдачы гастрольных пасведчанняў і вярнулі чорныя спісы артыстаў. Пры ім жа канчаткова разграмілі Купалаўскі і не знялі ніводнага запамінальнага фільма.

Каментары6

  • Тема
    16.08.2026
    О чем это говорит? О том, что Сергей Наливайко изначально притянут на должность министра по налогам и сборам блатным болваном. И на должности помощника не справился. Это было давно известно. Но болваны нужны.
  • Jeff
    16.08.2026
    Exterminator, з якога хрэна ім 800? Хай у Расею валяць
  • bosed
    16.08.2026
    Наливай-ка и закусывай-ка :D

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць