Здарэнні55

Паехаў на адпачынак з жонкай і дочкамі, але дадому не вярнуўся. У аварыі ў Грузіі загінуў 38‑гадовы мінчук Сяргей

У страшнай аварыі, якая здарылася 12 жніўня на горнай дарозе ў Грузіі, загінулі чацвёра беларусаў. Сярод іх — Сяргей Рыбалаў.

Сяргей Рыбалаў. Фота з яго сацсетак

На адпачынак ён прыехаў разам з жонкай Любоўю і дзвюма маленькімі дочкамі. Яны таксама знаходзіліся ў мікрааўтобусе, які на спуску з высакагорнага курорта Гомісмта сарваўся ў цясніну.

Сяргей Рыбалаў працаваў у ААТ «Газпром трансгаз Беларусь». Ягоная жонка Любоў родам з Гродна, ёй 35 гадоў. Сям’я жыла ў Мінску і выхоўвала дзвюх маленькіх дачок.

Сяргей (справа) у аздараўленчым цэнтры «Алеся», які звязаны з ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»

У сацсетках Сяргея захаваліся здымкі з падарожжаў, у тым ліку па Еўропе, а таксама фота на заснежаным вадаёме, каля прасвідраванай палонкі і ледабура. Мяркуючы па гэтым, зімовая рыбалка была адным з ягоных захапленняў.

У Грузію на адпачынак яны паехалі ўсёй сям'ёй. 

Увечары 12 жніўня група беларускіх турыстаў вярталася з Гомісмты — высакагорнага курортнага пасёлка ў грузінскім рэгіёне Гурыя. Гомісмту называюць «курортам над аблокамі». Людзі падымаюцца туды дзеля відаў на горы, заходаў сонца і Чорнага мора. Але дарога да пасёлка і назад праходзіць праз стромкія схілы і серпанцін.

На 16‑м кіламетры дарогі ў бок Азургэці мікрааўтобус з’ехаў з праезнай часткі, паляцеў у цясніну і ўрэзаўся ў дрэва. У салоне знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі. Чацвёра з іх загінулі, яшчэ 15 атрымалі траўмы. Сярод пацярпелых былі шасцёра дзяцей.

Акрамя Сяргея Рыбалава, ахвярамі аварыі сталі 21‑гадовы Глеб Мельнік і ягоная 20‑гадовая нявеста Настасся Філюк з Брэста. Маладыя людзі збіраліся ажаніцца і паехалі ў вандроўку пасля заручын. Чацвёртай загінулай стала 55‑гадовая Жанна.

Паводле сведчанняў відавочцаў, падчас падзення мікрааўтобуса Сяргея выкінула праз лабавое шкло. Ён апынуўся ніжэй на схіле і загінуў не адразу. Наверсе заставаліся ягоная жонка і дочкі. Яны бачылі Сяргея, але нічога не маглі зрабіць. 

Ратавальная аперацыя ў цясніне працягвалася некалькі гадзін. Частка пасажыраў вылецела праз вокны, іншыя аказаліся заціснутыя ў пашкоджаным мікрааўтобусе. Пацярпелых даставілі ў бальніцы Батумі, Азургэці і Чахатауры. Спачатку двое знаходзіліся ў рэанімацыі, аднак медыкі паведамлялі, што непасрэднай пагрозы іх жыццю няма. Да 16 жніўня з бальніц выпісалі 12 беларусаў, у тым ліку пяцярых дзяцей. Яшчэ трое заставаліся пад наглядам дактароў.

Месца аварыі. Фота: threads.com/@mr_aeru

Адразу пасля трагедыі ў грузінскіх і беларускіх медыя з’явіліся супярэчлівыя версіі паводзінаў кіроўцы. Некаторыя выданні сцвярджалі са спасылкай на мясцовых жыхароў, што ён паспеў выскачыць з машыны. Відавочцы аварыі, наадварот, кажуць, што кіроўца не пакідаў мікрааўтобус на хаду і сам атрымаў цяжкія траўмы. У афіцыйным паведамленні грузінскай пракуратуры пра скачок кіроўцы не гаворыцца.

Высветлілася, што ў кіроўцы не было катэгорыі пасведчання, неабходнай для перавозкі такой колькасці людзей.

Кіроўца таксама быў траўмаваны. 15 жніўня яго даставілі з бальніцы ў Азургецкі раённы суд. Суд пастанавіў пакінуць мужчыну пад вартай. Яго абвінавачваюць у парушэнні правіл бяспекі руху, якое прывяло да смерці больш як двух чалавек. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — дзесяць гадоў пазбаўлення волі.

Апошняе вяртанне ў Мінск

17 жніўня целы ўсіх чатырох загінулых адным рэйсам даставілі ў Мінск.

Сяргея Рыбалава пахавалі ў Мінску ў сераду, 19 жніўня.

Каментары5

  • Злобный вожык
    22.08.2026
    И этот тоже рыбак. Возможно, рыбалка как убийство ради развлечения имеет свои последствия?
  • Газпром трансгаз Беларусь
    22.08.2026
    неплохо платят в Газпром трансгаз Беларусь, чтобы кататься по Европе и по свету
  • 00
    22.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову67

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць