Культура1717

У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос

У вёсцы Чэхаўшчына рыхтуюцца да зносу большай часткі шляхецкай сядзібы. У той жа час сам панскі дом выставілі на электронныя таргі з вельмі спецыфічнымі ўмовамі для будучага ўласніка.

Сядзібны дом у Чэхаўшчыне. Фота: et.butb.by

Як паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына», мясцовыя ўлады выдзелілі бюджэтныя сродкі на знос васьмі пабудоў гістарычнага комплексу. Згодна з афіцыйнымі матэрыяламі на сайце дзяржаўных закупак, на гэта патрацяць 14 тысяч рублёў з раённага бюджэту.

Рашэнне было прынятае Валожынскім райвыканкамам яшчэ ў канцы мая. У пералік будынкаў, якія падлягаюць ліквідацыі, трапілі ўсе гаспадарчыя аб'екты былой сядзібы: склад-лядоўня, склад для агародніны, харчовы склад, хлеў для каня, кармакухня, бензасклад і два жылыя дамы.

Фарміраванне шляхецкага комплексу ў Чэхаўшчыне адбывалася ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Самым каштоўным аб'ектам з тых, што падлягаюць зносу, з'яўляецца лядоўня.

Гістарычная лядоўня, складзеная з бутавага каменя ў тэхніцы «разынкавай муроўкі». Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Старыя шаляваныя ромбам дзверы лядоўні і перамычка над імі з датай пабудовы — «Roku 1855». Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Згодна з манаграфічнымі даследаваннямі гісторыка архітэктуры Анатоля Федарука, гэта аўтэнтычны квадратны ў плане будынак памерам 8х8 метраў, узведзены з бутавага каменю з выкарыстаннем чорнага шчэбню на вапнавым росчыне — так званай тэхніцы «разынкавай муроўкі». Над уваходам у лядоўню захавалася арыгінальная перамычка з выразанай датай будаўніцтва — «Roku 1855».

Паралельна з падрыхтоўкай да зносу гаспадарчага фону Валожынскі райвыканкам выставіў на таргі  сам драўляны сядзібны дом агульнай плошчай 433,7 кв. м. Афіцыйна будынак фігуруе як «гаспадарчы корпус 1957 года пабудовы», таму здагадацца, што гэта насамрэч шляхецкая сядзіба 1849 года пабудовы патэнцыйны інвестар ніяк не зможа. Такія памылкі ўзніклі праз тое, што ў выніку пасляваеннай савецкай інвентарызацыі старым будынкам прысвойвалі дату першага капітальнага рамонту або ўліку.

Мясцовыя ўлады не ставяць перад патэнцыйным пакупцом патрабаванняў аб абавязковым захаванні аб'екта. Згодна з умовамі таргоў, новы ўласнік сядзібнага дома можа правесці рэканструкцыю будынка альбо цалкам яго зруйнаваць і пабудаваць на гэтым месцы новы аб'ект цягам пяці гадоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Крепким хозяйственникам
    23.08.2026
    А почему египтяне пирамиды не сносят?
  • Рызынка
    23.08.2026
    Крепким хозяйственникам , они люди, а лукашисты- это ядовитые организмы, которых тр...т по голове и не только лука

    [Зрэдагавана]
  • ЯМы97
    23.08.2026
    Вольга,
    >>Акупацыйныя ўлады
    Беларусы акупавалі беларусаў?

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць