Свет2121

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай

Прэм'ер Польшчы таксама выказаў меркаванне, што расійска-ўкраінская вайна знаходзіцца на пераломным этапе.

Скрыншот трансляцыі

Прэм'ер-міністр Польшчы заявіў, што Расія рыхтуецца да эскалацыі ў вайне з Украінай і ў рэгіёне ў цэлым. На яго думку, найбліжэйшая зіма будзе для РФ вызначальнай, піша Reform.news.

У пятніцу кіраўнік польскага ўрада выступаў на моладзевым мерапрыемстве Campus Polska Przyszłości ў Ольштыне, дзе яму было зададзенае пытанне аб нядаўнім візіце дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву. Паводле адной з версій СМІ, ён прыляцеў, каб перасцерагчы Расію ад агрэсіі ў дачыненні да краіны НАТА.

Туск адказаў, што польскі бок быў апавешчаны пра візіт.

«Я не магу ўдавацца ў падрабязнасці, але мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з кіраўніцтвам ЦРУ, таму нас не здзіўляе ніякая інфармацыя аб дзейнасці і ініцыятывах кіраўніка ЦРУ. Нас таксама папярэдзілі аб неабходнасці тэрміновых перамоваў на самым высокім польска-амерыканскім узроўні ў гэтым пытанні», — сказаў ён.

Прэм'ер нагадаў, што раней у інтэрв'ю аднаму з заходніх СМІ ён ужо папярэджваў аб рэальнай пагрозе правакацыі з боку Расіі ці нават абмежаваным нападзе на адну з краін NATO.

«Я выдатна разумеў, што кажу. Сёння ні ў каго няма сумненняў, бо гэта звязана не толькі з візітам кіраўніка ЦРУ ў Маскву, але і з тым, што гэтыя сігналы былі вядомыя грамадскасці ўжо шмат тыдняў. Ясна, што Расія сур'ёзна рыхтуецца да эскалацыі напружанасці як у вайне з Украінай, так і ва ўсім рэгіёне, і што гэтая восень і зіма будуць вырашальнымі для Расіі», — сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што паводле ацэнак розных службаў Расія хоча мабілізаваць 600 тысяч чалавек, і гэтая мабілізацыя будзе праводзіцца не для міратворчых аперацый.

«Таму мы павінны быць гатовыя да розных непрадбачаных абставін, і наступныя сем-восем месяцаў, безумоўна, будуць вызначальнымі», — сказаў ён.

Туск выказаў меркаванне, што расійска-ўкраінская вайна знаходзіцца на пераломным этапе.

Паводле яго слоў, у адзін дзень відаць, што Украіна атрымлівае стратэгічную перавагу, але праз пару дзён аказваецца, што яе параза таксама вельмі рэальная. Ён падкрэсліў, што цеснае ўзаемадзеянне Еўропы і ЗША мае вялікае значэнне і ключавую ролю тут можа адыгрываць Польшча, якая мае добрыя адносіны са Злучанымі Штатамі.

Прэм'ер запэўніў, што зробіць усё, каб НАТА існавала не толькі на паперы.

«Я рашуча падтрымліваю захаванне гэтага прынцыпу як найважнейшага прынцыпу НАТА: адзін за ўсіх, усе за аднаго. Калі Расія вырашыць напасці, не ведаю, на Эстонію, мы, асабліва палякі, былі б зусім недальнабачныя, калі б сказалі, што на ўсялякі выпадак не будзем рэагаваць. Мы павінны быць на чале тых, хто мабілізуе NATO для неадкладных і рашучых захадаў у адказ, інакш мы будзем наступнымі ў чарзе», — сказаў ён.

«Расія з'яўляецца патэнцыйным агрэсарам у дачыненні да краін НАТА, і ў гэтым пытанні мы павінны быць абсалютна адзіныя», — падкрэсліў Туск.

Каментары21

  • Белы зубр
    29.08.2026
    Трэба не чакаць удараў, а біць першымі. Як варыянт падтрымаць фінансава зьнішчэньне яшчэ трох расейскіх НПЗ. Украіне трэба грошы для масштабаваньня вытворчасьці беспілотнікаў.
  • Жабка, піва, рок-н-рол
    29.08.2026
    Жвір,
    Так, палітычный геній.
    Але колькі б Туск не пытаўся падняць антыбеларускую гістэрыю - не атрымліваецца. Таму карупцыю, якую ён развёў на ўсіх узроўнях, цяпер замяняюць ксенафобіяй да украінцаў і пагрозай нападу Расіі на НАТА.
  • Asmongold
    29.08.2026
    Ну хай паспрабуе плюгавы нешта зрабіць. Ягоныя 600к мобікаў будуць знішчаны за паўгады.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы4

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы4

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць