У Полацкім раёне пад коламі грузавога цягніка загінуў 61‑гадовы мужчына
Мужчына ляжаў на рэйках.

Фота: СК
Здарэнне адбылося ўначы 30 жніўня падчас падачы вагонаў ад станцыі Грамы да дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Полацкім раёне, паведамляе СК.
Складальнік цягніка, які знаходзіўся ў першым вагоне, заўважыў у цемры чалавека, які ляжаў на чыгуначных рэйках. Ён тэрмінова падаў сігнал пра экстраннае тармажэнне машыністу цеплавоза, які знаходзіўся ў хвасце саставу.
Аднак з-за вялікай інерцыі наезду пазбегнуць не ўдалося, і ад атрыманых траўм 61‑гадовы мужчына памёр на месцы.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары