Свет11

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што правёў падрабязную і канструктыўную тэлефонную размову са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і зяцем Дональда Трампа Джарэдам Кушнерам.

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф. Фота: AP

Паводле слоў Зяленскага, перамовы паміж украінскай і амерыканскай камандамі працягваюцца пастаянна. Цяпер бакі абмяркоўваюць магчымую дату візіту прадстаўнікоў Трампа ва Украіну, які мог бы дапамагчы ў выпрацоўцы рашэнняў для дасягнення міру.

Зяленскі таксама расказаў пра сітуацыю на фронце і расійскія паветраныя ўдары. Ён адзначыў, што поспехі расійскай арміі нязначныя і даюцца ёй цаной вялікіх страт.

Украінскі прэзідэнт дадаў, што каманды застануцца на сувязі, каб узгадніць парадак дня і графік далейшых кантактаў. Ён падзякаваў Трампу, Уіткафу, Кушнеру і ўсім у ЗША, хто працуе дзеля дасягнення міру.

Каментары1

  • Вольга
    31.08.2026
    Неізбежных медійных поспехаў вітькову і зятькову сярод ўсіх оркаў мордару. - май прэшас ввх ))

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал14

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года39

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю24

Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць8

Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем40

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал14

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць