Грамадства66

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес

У Барысаўскім раёне падчас палявання паранілі мядзведзя, але жывёла ўцякла. Звер ужо тры тыдні ходзіць па лесе, а мясцовым жыхарам цяпер прапануюць самім пазбягаць лясных масіваў.

Мядзведзя паранілі яшчэ 8 жніўня ў паляўнічых угоддзях каля вёскі Гарэлы Луг.

Дабіць жывёлу паляўнічыя не здолелі. Паранены мядзведзь сышоў у гушчар. Цяпер жыхароў і гасцей раёна заклікаюць быць асцярожнымі, а па магчымасці ўвогуле часова не хадзіць у лес.

Сезон палявання на бурага мядзведзя ў Беларусі адкрылі 1 ліпеня 2025 года. Жывёла па-ранейшаму занесеная ў Чырвоную кнігу, але пад ціскам лабістаў паляўнічых атрымала так званы двайны статус: цяпер яе адначасова лічаць і ахоўным відам, і паляўнічай жывёлай.

Каментары6

  • П
    02.09.2026
    Изверги
  • Грыбнік
    02.09.2026
    Тры года стажу паляўнічага, каб атрымаць ліцэнзію - гэта ні аб чым. Толькі досвед. Заваліў, напрыклад, 10 сахатых, 10 дзікоў, тады маеш права ўдзельнічаць у паляванні. Мядзведзь - самы небяспечны драпежнік, а падранак тым больш,а гэтым абы пагуляцца. Нарабілі спраў і дахаты паехалі.
  • вася, прыходзь кабанчыка біць!
    02.09.2026
    - забіў?
    не, забіць не забіў, але наваляў яму добра!

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі15

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе2

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца2

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі15

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць