Свет66

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету

Нямецкі бундэсвер уначы 2 верасня паспяхова выпрабаваў балістычную ракету Lora ізраільскай кампаніі Israel Aerospace Industries. Запуск адбыўся ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Гэта ракета здольная паражаць цэлі на адлегласці да 430 кіламетраў, паведамляе Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Nick Paleologos/Bloomberg via Getty Images

Калі Германія прыме рашэнне аб закупцы Lora, яна стане першай балістычнай ракетай на ўзбраенні бундэсвера. У ВМС краіны выпрабаванне назвалі важным крокам для ўмацавання абароны Германіі і яе саюзнікаў.

Выпрабаванні прайшлі на фоне росту занепакоенасці ў Германіі магчымымі пагрозамі з боку Расіі. У Берліне таксама заявілі пра планы ўзмацняць свае ўзброеныя сілы дальнабойнымі сістэмамі.

Цяпер бундэсвер мае каля 600 крылатых ракет Taurus з дальнасцю больш за 500 кіламетраў. У адрозненне ад іх, балістычныя ракеты ляцяць па іншай траекторыі і развіваюць значна большую хуткасць.

Каментары6

  • Вернер фон Браўн
    02.09.2026
    Немцы ў яўрэяў ракеты збіраюцца купляць. Нявызнаныя шляхі Твае.
  • спец
    02.09.2026
    всего лишь 400 км это чисто кенигсберг накрыть а так до границы рф наверное даже не долетит
  • Хм
    02.09.2026
    Віншую!, яркая рэвалюцыя... Нават у Беларусi, Арменii i шмат iншых краiнах яны ёсць. Тактычная ракета. У Эстоніі нават яны будуць пасля закупкі ў Паўднёвай Карэі. Вось балістычныя ракеты да 1000-1500 км і далей, як у Iрана, Паўночнай Карэi, Расеі, Iзраіля, ЗША, Iндыi, Кітая, Пакістана, Турцыі вось гэта ўжо зусім іншая ліга. А пакуль Нямеччына гэта бледны цень былой вайсковай моцы ФРГ часоў халоднай вайны

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак6

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць