Каментары да артыкула

У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупляюць за хвіліны, але вернікі не ў захапленні

  • non
    04.09.2026
    нарэшце моладзь пачне хадзіць у касцёл
  • Лайдак
    04.09.2026
    Лепш у праваслаўных цыбулінах маскоўскага патрыярхату такія канцэрты праводзіць
  • Дзікпікавіч
    04.09.2026
    Лайдак, туды будуць лепса і бузаву зваць
  • Ганка
    04.09.2026
    У Польшчы я бачыла такія канцэрты-дыскатэкі для моладзі ў касьцёлах, але там усе сьпевы былі пра Хрыста, а людзі маглі патанчыць і ў нефармальнай атмасфэры паразмаўляць з ксяндзамі і між сабою. Гэта крута, гэта ў духу Бібіліі. Але калі гэта проста канцэрт, яшчэ і платны, у якім песьні ня маюць нічога агульнага з Эвангельлем і Богам, то гэта жах. Аднак жа рымская царква практыкуе гэта даўно, таму не разумею, чаму толькі цяпер пачалі людзі зьдзіўляцца. Я ня бачу розьніцы паміж выступам сымфанічнага аркестра і сучаснага поп-гурта. Гэта паводле сутнасьці адное і тое ж, проста розныя стылі музыкі. Платныя канцэрты ў касьцёлах практыкуюцца многія дзесяцігодзьдзі, калі не стагодзьдзі. Дзякуй Богу, праваслаўная царква да такога шчэ не скацілася. Там калі і бываюць канцэрты, дык толькі духоўнае харавое музыкі.
  • Pan
    05.09.2026
    Ганка, руская прпваслаўная царква, да якой адносяцца і беларускія праваслаўныя, скаці́лася да поапаганды масавых забойстваў людзей і асвячэння забойцаў. Куды ўжо ніжэй?
  • .
    05.09.2026
    Божа, як прыгожа! Малайцы 👍
  • Злобный вожык
    05.09.2026
    А еще можно организовать ярмарку или сделать тренажерный зал.

    Нет.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць