Грамадства44

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву

Мінская кавярня «Ван Гог» абвясціла незвычайную акцыю, прапанаваўшы кліентам прынесці кабачок, а ўзамен атрымаць бясплатны капучына або амерыкана памеру S.

Карыстальнікі цікавіліся, ці можна прынесці патысон, ці будзе кава на кабачковым малацэ, ці можна прыйсці са сваёй кавай і абмяняць яе на кабачок. Хтосьці вырашыў, што «тарыф выгадны», бо кабачок у краме каштуе 4 рублі, а кава — 5—12 рублёў, піша Onliner.by.

Жарты жартамі, але кавярню цяпер можна называць «Ван Кабачок» — ва ўстанову ўжо прынеслі каля 50 кг гародніны.

Арт-менеджар прасторы Лія распавяла, што падобную акцыю ў кавярні праводзяць упершыню. Ідэя належыць заснавальніку, хоць супрацоўнікі спачатку крыху сумняваліся: па чутках, ураджай сёлета не надта вялікі.

А на самой справе кошыкі з восеньскай гароднінай у кавярні не паспяваюць апаражняць.

— Толькі адвернешся — зноў поўны. Яны, не інакш, размнажаюцца пачкаваннем, — з усмешкай дзеліцца Лія. — Ужо і іншыя кавярні падхапілі ідэю — напрыклад, прымаюць гарбузы.

Увесь сабраны з 1 верасня ўраджай захоўваецца ў сухім прахалодным месцы.

Стаў вядомы адказ на самае частае пытанне наведвальнікаў кавярні: што ж будзе з кабачкамі. Учора стартавала бясплатная раздача пірага з восеньскай гародніны.

— У чатыры рукі перапрацавалі каля 10—12 кг кабачкоў. На гэта пайшло каля пяці гадзін, — расказвае пра тое, як прайшла ноч, дырэктар установы Паліна. — Атрымалася 5 салодкіх пірагоў, 4 несалодкія і 2 каструлі аладак. Спадзяёмся, хопіць усім ахвотным.

Каментары4

  • hard
    05.09.2026
    Всегда удивляло. , отмывочные
  • Ссср
    06.09.2026
    Вот так вот значит? Да? На бумажный стаканчик с коричневым буржуйским напитком. На 100 грамм жидкости! Променять самое дорогое что есть в жизни: кабачок, дача, жигуль, теплица... Мы годами, всю жизнь можно сказать стоим ра..ом в грядках, а они вот так вот! Ради кого мы жизнь свою гробим??? Это вот такие же, в 1991 променяли великую страну на джинсы и кока колу!
  • .
    06.09.2026
    hard, чтобы "угол не гулял". Довелось приобрести коммерческую недвигу с мелкой площадью и проходняк каля наля, ну и пришлось.
    А про кабачки....Не каждый рецепт прокатит с ними, чаще их ростят для подарка)) и часто передаривают.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць