Грамадства142142

Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць

Адзін з найбольш вядомых украінскіх камандзіраў, заснавальнік палка «Азоў», а цяпер камандзір Трэцяга армейскага корпуса УСУ Андрэй Білецкі параўнаў беларусаў і ўкраінцаў і патлумачыў, у чым бачыць галоўнае адрозненне паміж двума народамі.

Андрэй Білецкі. Скрын відэа: RomanBebekh⁩ / YouTube

«Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў? Вось мне здаецца, што культурна, антрапалагічна — асабліва нічым. Пытанне ў тым, што ў беларусаў няма сур’ёзнай традыцыі, маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць іхняй краіны. А ва ўкраінцаў гэтая традыцыя ёсць і была», — заўважыў Андрэй Білецкі ў відэа на ўкраінскім YouTube-канале «Бомбардир».

На думку Білецкага, традыцыя ўзброенай барацьбы не ўзнікае сама па сабе і не з’яўляецца абстракцыяй. За ёй стаяць канкрэтныя людзі і іх учынкі. У якасці прыкладаў такой пераемнасці ва ўкраінскай гісторыі ён назваў армію Украінскай Народнай Рэспублікі, Украінскую Галіцкую армію, Украінскую паўстанцкую армію і Украінскую вайсковую арганізацыю.

Асобна Білецкі спыніўся на постаці першага кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) Яўгена Канавальца, парэшткі якога ў жніўні гэтага года перавезлі ва Украіну і перапахавалі ў Кіеве.

Паводле Білецкага, Канавалец быў не адзіным стваральнікам украінскай традыцыі ўзброенай барацьбы, а стаў увасабленнем «учынкаў, мараў, волі, поту і крыві» многіх людзей.

«Гэтыя людзі далі нам традыцыю дзяржаўнасці і традыцыю ўзброенай барацьбы. Вось гэтым мы адрозніваемся ад беларусаў. Таму Беларусь цяпер з’яўляецца гаўляйтарствам Расійскай Федэрацыі, а Украіна з’яўляецца дзяржавай, якая змагаецца, з акупаванымі тэрыторыямі, але незалежнай дзяржавай», — мяркуе Андрэй Білецкі.

Каментары142

  • Gorliwy Litwin
    05.09.2026
    Ці можна стрэліць у братку Красаўца, калі яго сілуэт з'явіцца ў Акне Магчымасцяў? (Сахашчык з Кабанчуком кажуць катэгарычна "не". Толькі праз галаву Красаўца па хітрай дугавой траекторыі - ў далёкага Мацкаля, што стаіць за ім).
  • наша вайна ў хаце на канапе
    05.09.2026
    БЕРАСЦЬ, гэта сівы міт, 19с, імерыя гарэла на нашых землях 24/7. Нам сёння пашанцавала , нам не трэба як Украінцам біцца крывавай вайной за незалежнасць , наша вайна ў хаце на канапе супраць цояў - пушкіных - дугіных
  • Дык а ў чым супярэчнасць?
    05.09.2026
    Гэта выбар беларускага народу, адмовіцца ад узброеннай барацьбы. Свядомы выбар. За свой выбар трэба несці поўную адказнасць. У кожнага выбару ёсць наступствы. Супярэчнасці няма. Украінцы абралі барацьбу.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць