«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні
«Праблема ў тым, што ў чалавека не ўсё ў парадку або з фінансамі, або з галавой».

Мінскі дэпутат і палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік паразважаў, хто павінен плаціць на спатканні ў кавярні.
«Калі ты запрасіў жанчыну, гэта ж прыгожы пол, Год жанчыны — няўжо ёй шкада гэтую салату? Але галоўная праблема не ў гэтым. Праблема ў тым, што ў чалавека не ўсё ў парадку або з фінансамі, або з галавой. Таму што, разумееш: гаворка ідзе пра нармальны этыкет, а не пра стратэгічную суму», — сказаў Баравік на ютубе «СБ».
Яго логіка — калі мужчына запрасіў на спатканне, ён за гэта адказвае.
«Але жанчына таксама не павінна ладзіць кулінарную экскурсію ў сваім жыцці. Вось яна сабе намеціла: сёння я з гэтым паем, заўтра з гэтым, заўтра з тым. У цябе таксама такое стаўленне, што ты салатавая фея. Узаемны давер фармулюецца на каханні, узаемнай павазе і адказнасці. Вось калі я цябе запрасіў, я адказны чалавек, і ты не павінна пра гэта хвалявацца. Павінна быць упэўненая, што ты з гэтым мужчынам у гэты вечар цалкам забяспечаная».
Каментары