Грамадства1212

23‑гадовы Катана з Карэлічаў знік пад Купянскам. Маці запісвае адчайныя, але марныя відэазвароты

Уладзіслаў Уласевіч пайшоў на фронт аператарам дронаў.

Уладзіслаў Уласевіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Уладзіслаў Уласевіч, па звестках з ягоных сацсетак, нарадзіўся ў мястэчку Карэлічы. Яшчэ ў 2024 годзе ён вёў звычайнае жыццё маладога хлопца: гуляў у камп'ютарныя гульні пад нікам Katana, шукаў падпрацоўкі і жыў у маскоўскім рэгіёне, перыядычна з'яўляюся ў лакальных чатах свайго падмаскоўнага ЖК.

У 2025 годзе хлопец падпісаў кантракт з расійскай арміяй і апынуўся ў акопах.

На вайне беларус узяў сабе ў якасці пазыўнога гульнявы нік «Катана». Уласевіч служыў малодшым сяржантам у 153‑м танкавым палку 47‑й дывізіі (так званая «першая луганская рота»). На фота з перадавой ён пазіраваў з разведвальным квадракоптарам.

У сакавіку 2026 года падраздзяленне хлопца стаяла каля сяла Пясчанае на Купянскім кірунку.

13 сакавіка ён апошні раз звязаўся з сям'ёй і папярэдзіў, што ідзе на выхад без сувязі, а з 21 сакавіка афіцыйна лічыцца зніклым без вестак.

Цяпер яго маці Ганна Купрэвіч запісвае адчайныя відэазвароты да саслужыўцаў з надзеяй даведацца хоць нешта, бо ў вайсковай часці №18425 ёй з таго часу нічога не кажуць.

Усяго ў складзе расійскай арміі на захопніцкай вайне ва Украіне загінула ці прапала без вестак ужо больш за 500 беларусаў, спакушаных абяцаннямі лёгкага заробку. Як падлічылі ваенныя эксперты, сярэдні час жыцця расійскага наёмніка на фронце складае некалькі месяцаў, а ў штурмавых падраздзяленнях — некалькі тыдняў.

Эксперты падлічылі, што ўсяго Расія за чатыры гады вайны страціла каля 400 тысяч вайскоўцаў забітымі, больш за мільён былі параненыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Вынік
    08.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Сак
    08.09.2026
    Лепш бы Дурань гуляу́ у кампутарныя гульні у́ Карэлічах
  • Вакар
    08.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі10

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі10

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць