Грамадства55

Пінскі суднабудаўнічы завод упершыню за доўгі час пабудаваў новае судна ВІДЭА

Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод спрабуе аднавіць вытворчасць суднаў. Новы трымаран «Верас» цяпер праходзіць водныя выпрабаванні.

Судна разлічана на 12 пасажыраў і капітана. Яно можа развіваць хуткасць да 7,5 вузла, мае водазмяшчэнне каля 3,2 тоны і аснашчана маторам магутнасцю 40 конскіх сіл.

Пакуль на трымаране ўсталявалі толькі самае неабходнае: сядзенні, рулявую калонку, дыстанцыйнае кіраванне маторам і скрыні для выратавальных камізэлек. Пасля прыёмкі спецыяльнай камісіяй там могуць з’явіцца стэрэасістэма, халадзільнік, ахова ад сонца і дажджу, стол для пасажыраў і карабельны звон.

Як патлумачылі на заводзе, трымаран адносіцца да суднаў унутранага воднага транспарту, таму яго можна выкарыстоўваць для камерцыйных пасажырскіх перавозак.

Завод ужо атрымаў запыт ад аднаго з санаторыяў. Калі патэнцыйны заказчык вырашыць набыць судна, першы трымаран прададуць.

«Цяпер не так шмат магчымасцяў прагуляцца па рацэ Піне. Думаю, гэта даволі неблагі спосаб правесці час, асабліва ў выхадныя і разам з сям’ёй», — адзначыў інжынер-канструктар прадпрыемства Дзмітрый Пратасевіч.

Трымаран назвалі «Верас» у гонар супрацоўніцы прадпрыемства Веры Серафімаўны, якая ўдзельнічала ў стварэнні праекта ад самага пачатку. Завадскія выпрабаванні судна прайшлі паспяхова.

Каментары5

  • ваў!
    08.09.2026
    Вось гэта карабель! Лукаплаў!
  • Жвір
    08.09.2026
    ваў!, вы ж улічвайце раён плаваньня. Якому яму там быць ? Па- сутнасьці сапраўды патрэбны транспартны сродак, кшталту маршруткі. Падыйдзе да любога прычала, нават драўлянй кладкі якой, спраміць і скароціць шлях пешым і роварыстам. Гэта будзе зручна людзям наведваць населеныя пункты на розных берагах, без неабходнасьці ехаць дзясяткі кілёмэтраў да нейкіх там мастоў.
    Адно сумнеўна, рухавік 40 к.с., гэта ж, як "Запарожац"... На вадзе, ды пры неспрыяльных умовах надвор'я (вецер, паскарэньне плыні) можа й не хапіць для манэўру, або ўскладніць яго.
  • 0101
    08.09.2026
    У Пінску не чулі што есць такая прафесія прамысловы дызайнер? Сорамна ж.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск16

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам27

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць