Каментары да артыкула

Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш

  • Axe
    08.09.2026
    Той момант, калі спроба хайпануць на срачы заглынулася, але хочацца лавіць інфанагоды і выглядаць салідным экспертам :)
  • Ананіму
    08.09.2026
    Axe, ваша спроба хайпануць на вядомай асобе нікога не цікавіць. Лепш сваё меркаванне па тэме б напісалі. Але ў вас свайго меркавання па тэме напэўна няма.
  • Алё
    09.09.2026
    Axe, помешает вряд ли просителям убежища. Это решение зависит не от деятелей из РБ, а от политики иммиграционной страны, куда обратились за убежищем. Сергей высказал свое личное мнение, хотя это мнение дилетанта.
  • Axe
    08.09.2026
    Ананіму, вы жа разумееце, што ананім у прынцыпе не можа хайпаваць, бо хайп - гэта персаналізаваная гісторыя?
  • Штош
    08.09.2026
    Ни прибавить, ни убавить
  • беларусам не давалі ніколі і недзе прытулкаў не 5 не 20 гадоў таму
    08.09.2026
    Штош, ніякіх прытулкаў беларусам не давалі ніколі і недзе не 5 не 20 гадоў таму, што ты нясеш Ціханоўскі, ты адзін з 30і хто атрымаў усё
  • Аляксей
    09.09.2026
    беларусам не давалі ніколі і недзе прытулкаў не 5 не 20 гадоў таму, атрымаў усё... напрыклад 5 гадоў у лукашыцкай турме. Я б не жадаў такое атрымаць. Вы яму зайздросціце?
  • барадзед
    08.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • БЕРАСЦЬ
    08.09.2026
    Ізноў палітычна недалёкае меркаванне Ціханоўскага. Важна, што чалавек вярнуўся ў Беларусь. Хоць адзінкавы пакуль, але прэцэдэнт. Гэта крок у добрым кірунку. Гэта важней, чым тое, што нейкія эканамічныя мігранты не атрымаюць прытулку. Рэальна рэпрэсаваным то прытулак усё адно давалі і будуць даваць.
  • Піяр гучны, але рэальнасць трохі іншая
    08.09.2026
    БЕРАСЦЬ, Пачобут не вярнуўся. А праездам. На тыдзень заехаў. Далей едзем ў ЗША.
  • Вось
    08.09.2026
    БЕРАСЦЬ, в СССР так демонстративно впускали известных личностей с Запада. Просто чтоб факт их приезда работал на имидж советского государства
  • Авось
    09.09.2026
    Вось, почобута тоже пустили демонстративно, пообещали перерегистрацию союза поляков. Получается какой харооший у нас лука
  • Indrid Cold
    08.09.2026
    Адмовы нейкія... Ведаю шмат людзей што туды-сюды каталіся і казалі які Лука харошы і як ім у Польшчы не падабаецца. Вось ім дзякуй і скажыце
  • шклоуски конюх
    08.09.2026
    Indrid Cold, А при чем тут все к тем кто ездил. Вот пусть с них и спрашивают. По статистике за июнь и июль в Польше 85 процентов отказов. Просто процентов 90 таких комментаторов успели получить беженство в 2020 и 2021 по старым правилам когда всем подряд давали. А подавались бы вы сейчас то сидели бы с отказом как миленькие. Очень удобно других судить когда сам уже давно с готовым ВНЖ на диване сидишь.
  • 08.09.2026
    Indrid Cold, такіх хапае. Узнікае пытанне, навошта тады яны ездзяць у тую Польшчу.
  • Indrid Cold
    09.09.2026
    шклоуски конюх, яшчэ раз - скажыце дзякуй беларусам, якім не падабаецца ў Польшчы, пра што яны абавязкова павінны ўсім расказваць, але якім вельмі падабаецца лука і рускі генацыд супраць Украіны. Сам такіх ведаю і перадаў іх дадзеныя ў ABW, каб у іх былі праблемы з легалізацыяй.
    Калі любіш Луку і рускіх - сядзі ў Беларусі :)
  • Згушчонка
    09.09.2026
    Indrid Cold, сапраўды, нешта тут не так. Некаторыя раптоўна накінуліся на Пачобута, бо вярнуўся на тыдзень, але ані слова пра апісаных вамі. Сама ведаю пару прыкладаў беларусаў, якія любяць рускі мір, але хочуць легалізавацца і жыць у Польшчы, дурдом.
  • Indrid Cold
    09.09.2026
    , па заданні з КаДэБэ, а вы як думаеце?
  • Рацыя
    08.09.2026
    Нельга не пагадзіцца: на жаль, Пачобуту нахчаць на беларусаў. Ён рупіцца толькі пра польскія інтарэсы і інтарэсы так званай польскай меншасці ў Беларусі. Ані з беларусамі ў замежжы, ані з нашымі медыямі ён нават і слаўцом не перакінуўся.
  • Так
    08.09.2026
    Рацыя, я таксама не бачу ніякіх дзеянняў у Пачобута для беларускай справы.
  • Ну-ну
    08.09.2026
    Рацыя, і яшчэ напішыце, што дзеяч польскай меншасці вінаваты ў тым, што беларусам "нахчаць" на беларускую культуру і саму мову, якую той дзеяч ведае і карыстаўся ў размовах з беларусамі.
  • Янка
    08.09.2026
    Рацыя, Анджэй Пачобут стаў легендай і сымбалем нязламнасці. І ён дастаткова дарослы і дасведчаны, каб самастойна ўзважываць рызыкі і адказна рабіць тое, што ён лічыць мэтазгодным. У рэшце рэшт ён прыехаў у Беларусь не здымацца ў прапагандысцкіх роліках.
  • C*
    08.09.2026
    Рацыя, На НН быў артыкул згодна з якім Пачобут далучыўся да звароту праваабаронцаў Amnesty International і адкрыта звярнуўся да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска да намаганняў па паляпшэнні прававога становішча беларусаў ў Польшчы.
    Ен папрасіў падоўжыць тэрмін дзеяння польскіх праязных дакументаў, якія выдаюцца замест пашпартоў беларусам.
    Зварот апублікаваны ў польскай прэсе. Зварот падпісалі і праваабаронцы.
    Змест:
    Мы прадстаўляем надзвычай цяжкую сітуацыю беларусаў, якія ратуюцца ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У выніку ўказу № 278 у 2023 годзе грамадзяне гэтай краіны пазбавіліся магчымасці аднаўляць або атрымліваць пашпарты ў сваіх дыпламатычных прадстаўніцтвах. Гэта азначае, што беларусы, у тым ліку праваабаронцы, якія знаходзяцца пад пагрозай арышту і доўгатэрміновага зняволення ў краіне, вымушаныя вяртацца на радзіму або жыць у Польшчы без сапраўдных дакументаў. Яны не могуць ажаніцца або паехаць на пахаванне блізкай асобы ў Беларусь.

    Польскі ўрад можа гэта змяніць. Адносна простыя змены ў заканадаўстве дазволілі б беларусам адчуваць сябе ў нашай краіне больш бяспечна. Дастаткова было б падоўжыць тэрмін дзеяння польскіх праязных дакументаў, якія выдаюцца замест пашпартоў, мінімум да 3 гадоў, унесці змены ў Закон замест пастаноў, якія кожныя паўгода выдае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, і ўрэгуляваць сітуацыю беларускіх дзяцей, якія нарадзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. У апошніх на дадзены момант няма ніякіх дакументаў. Беларусаў і беларусак у Польшчы больш за 140 тысяч, яны спрыяюць развіццю эканомікі і ахвотна інтэгруюцца у польскую культуру, у тым ліку праз вывучэнне мовы.

    Мы хочам, каб людзі, якія ўцякаюць ад рэжыму Лукашэнкі, адчувалі сябе ў Польшчы ў бяспецы. Прэм'ер-міністр Дональд Туск можа прыняць для гэтага рэальныя крокі".
    Аб гэтым есць інфармацыя ў сеціве.
  • Эээээ
    08.09.2026
    Рацыя, а Ціханоўскія ці Бабарыка рупяцца пра інтарэсы польскай меншасці ў Беларусі?
  • Ў
    08.09.2026
    Рацыя,
    Былы палітвязень, журналіст і актывіст Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут разам з праваабарончай арганізацыяй Amnesty International звярнуліся з адкрытым лістом да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска. Яны прапанавалі палепшыць прававое становішча беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
    ***
    Пра гэта пісала прэса ў ліпені 2026 году.
    ****
    Адной з галоўных прапаноў стала павелічэнне тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента замежніка — часовага дакумента, які замяняе нацыянальны пашпарт, — мінімум да трох гадоў.

    У лісце адзначаецца, што многія беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, не могуць вярнуцца ў Беларусь, бо баяцца пераследу і рэпрэсій. Таму яны не могуць атрымаць або абнавіць беларускія пашпарты на радзіме.

    У Польшчы для такіх людзей дзейнічае спрошчаны механізм выдачы праязнога дакумента замежніка, аднак цяпер яго дзеянне рэгулярна падаўжаецца толькі на кароткія тэрміны — звычайна на паўгода. Паводле слоў аўтараў звароту, такая сітуацыя стварае прававую няпэўнасць і ўскладняе жыццё беларусаў, якія жывуць у Польшчы.

    Пачобут і дырэктарка польскага аддзялення Amnesty International Анна Блашчак-Банасяк таксама звярнулі ўвагу на праблему дзяцей беларускіх палітычных эмігрантаў, народжаных у Польшчы.

    Як адзначаецца ў лісце, такія дзеці могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры легалізацыі знаходжання, бо іх бацькі часта не могуць аформіць для іх беларускія пашпарты без паездкі ўсёй сям’і ў Беларусь. Гэта стварае рызыку адсутнасці дакладна вызначанага грамадзянскага статусу.

    Сярод прапанаваных мер:

    павялічыць тэрмін дзеяння праязнога дакумента замежніка як мінімум да трох гадоў;

    стварыць спецыяльную працэдуру атрымання дакумента, які сведчыць асобу, для дзяцей грамадзян Беларусі, народжаных у Польшчы;

    замацаваць у заканадаўстве статус праязнога дакумента замежніка як паўнавартаснага дакумента, які сведчыць асобу.

    У звароце таксама падкрэсліваецца, што Польшча павінна захоўваць традыцыі гасціннасці і не дазваляць іншай дзяржаве выкарыстоўваць польскую тэрыторыю як сродак ціску на людзей, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.
  • Радыё Рацыя
    09.09.2026
    Рацыя, не маеце рацыі, ніжэй вам напісалі чаму.
  • Агент Капялюш
    08.09.2026
    Так, у беларусаў ёсць Зянон. Таксама мог бы прыехаць.
  • Агенту
    08.09.2026
    Агент Капялюш, а ты ўжо прыехаў? З Беларусі пішаш?
  • АЗС
    09.09.2026
    Агенту, ён ніхто. А Зянон мог бы прыехаць, ці на яго таксама справа ёсць?
  • Загад
    09.09.2026
    АЗС, Зянона могуць проста расстраляць на мяжы...
    Валет вельмі і вельмі злапамятны ( як клясычны садыст-маньяк)
  • Вуліца, фанар-фінгал, аптэка
    09.09.2026
    У Беларусі патрэбна шмат працау́нікоу́ вось гэтым ( учанак Пачубота) лукашысты і заманьваюць з Польшчы тых хто з'ехау́ у 2020,2021
  • C+
    08.09.2026
    C*, яны гэта ведаюць, але такая праца, каб зрабіць з Пачобута ворага беларусаў.
  • Нестыкоўка
    08.09.2026
    C*, у тэксце супярэчнасць:
    " беларусы, у тым ліку праваабаронцы, якія знаходзяцца пад пагрозай арышту і доўгатэрміновага зняволення ў краіне, вымушаныя вяртацца на радзіму або жыць у Польшчы без сапраўдных дакументаў. Яны не могуць ажаніцца або паехаць на пахаванне блізкай асобы ў Беларусь".

    Праваабаронцы не могуць паехаць у Беларусь з-за пагрозы арышту. Якія б дакументы ў іх не былі. На іх усіх завочныя прыгаворы суда.
    А ён дбае пра тых, хто хоча ездзіць у Беларусь.
  • UFO
    09.09.2026
    Эээээ, рупяцца за правы, а яны для ўсіх, ў тым ліку і для этнічных меншасцяў. Тым больш, за польскае паходжанне ў Беларусі яшчэ ня садзяць - Церцель ня дасць зманіць.
  • Тата
    09.09.2026
    Ў, Беларусы меньшасць в Беларуси и пока это не урегулируется, то никакие другие этносы не выбьют себе привлегий - ибо это невозможно.
  • возможно
    08.09.2026
    Это если его не посадят сейчас снова. Но могут и посадить, что как бы наоборот покажет, что опасно в Беларусь возвращаться.
  • Анатоль
    08.09.2026
    Ведаеш Сяргей,пры ўсёй павазе да адбытага табой тэрміна ўтрымання ў турме,мне здаецца,што Пачобут зрабіў тое,што не змог зрабіць ты.Так, ён рызыкуе,але гэта высокародная рызыка і найперш чым паехаць у Амерыку ён зрабіў выбар -спачатку вярнуцца ў Беларусь,каб паказаць,што ён не баіцца гэтага рыжыма й не баіцца быць захоплены зноўку
  • Агітатару вяртання ў канцлагер
    08.09.2026
    Анатоль , а ты ўжо вярнуўся? З Беларусі пішаш? Ці толькі іншых падбухторваеш, а сам у бяспецы сядзіш?
  • Пачакаем рэальных учынкаў
    08.09.2026
    Анатоль , пакуль што Пачобут нічога не зрабіў. Давайце пачакаем. Тады і будзем ацэньваць яго ўчынкі.
    За Пратасевіча спачатку таксама перажывалі. А цяпер бачым яго на БТ.
  • Bielarus4ever
    08.09.2026
    Сярожа, ты вызначся калі ласка. Ты блогер ці грамадзкі дзяяч (актывіст) з элемэнтамі палітыка. У першым выпадку калі ты блогер і тэлевядоўца, ты можаш слаць каго заўгодна на тры літары і абзываць, але ў другім - там мае быць другая норма паводзінаў.
  • Фб
    08.09.2026
    На фоне антыімігранцай гістэрыі цяпер ёсць нагода радыкальным палітыкам казаць - ну вось, мы ж казалі, што рэпрэсіі там спыніліся - спердаляйце са сваёй міжнароднай аховай дадому. Яго ўлады цяпер будуць берагчы як фамільны дыямент.
  • 77
    08.09.2026
    слухайце, я спачатку быў уражаны і заявай, і медыйнай кампаніяй, і ўчынкам , думаў, опа яшчэ адзін Статкевіч, скала, крута, будзем жыць. а неяк паціху высвятляецца, што гэта нейкая такая дзіўная акцыя, нейкія польскія сябры нешта там кажуць, потым амерыка-канада і ўсялякія польскія суполкі, потым кніжку ў польшчы трэба яшчэ напісаць-дапісаць. я ніхалеры не разумею, растлумачце мне цемнаму, што за дзівацтвы такія. навошта гэта ўсе, пра каго гэта ўсе, пра што
  • Спіс палітвязняў
    08.09.2026
    Паважаныя беларусы. У нас яшчэ шмат палітвязняў у турме, якія яшчэ не мелі ніводнага шанца выйсці на волю.
    Памятайма пра іх і пра іхныя пакуты.

    Калі Пачобута пасадзяць, то давайце помніць пра справядлівасць: мы павінны дабівацца ў першую чаргу вызвалення тых, каго яшчэ ні разу не выпускалі.

    Пры ўсёй павазе, спадар Пачобут у спісе на вызваленне павінен заняць апошняе ў чарзе, а не першае месца.

    Ён сваёй свабодай ужо скарыстаўся так, як захацеў.
    Іншыя палітвязні таксама павінны атрымаць свой шанс.
  • головокруженіе от успехов
    08.09.2026
    Спіс палітвязняў , паважаныя беларусы мелі да яго вызвалення нейкія адносіны?
  • Свабоду палітвязням!
    09.09.2026
    Спіс палітвязняў , Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч (нар. 6 мая 1990, г. Наваполацк, Віцебскай вобл., Беларусь) — палітычны зняволены, грамадскі актывіст.

    Быў затрыманы 13 жніўня 2020 года на выхадзе з пад’езду дома, дзе пражываў. Францкевіча вінавацяць па ўсіх трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспардках, удзел у іх, навучанне ці іншая падрыхтоўка да ўдзелу), а таксама паводле па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу (Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме).
    28 жніўня 2020 года сумеснай заяваю 12 арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, прызнаны палітычным зняволеным.

    Паводле маці Францкевіча, арыштаванага білі і катавалі.

    6 верасня 2022 года Аляксандру Францкевічу прысудзілі 17 гадоў пазбаўлення волі.
  • Свабоду палітвязням!
    09.09.2026
    Спіс палітвязняў , Ігар Уладзіміравіч Аліневіч (нар. 24 верасня 1983) — беларускі актывіст, палітычны зняволены.
    Скончыў універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

    У час пратэстаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускія пагранічнікі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года затрымалі ў Ельскім раёне ля беларуска-ўкраінскай граніцы Ігара Аліневіча і яшчэ трох анархістаў — Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава.

    22 снежня 2021 года Ігар Аліневіч у Мінску прысуджаны да 20 гадоў калоніі, вялікія тэрміны зняволення атрымалі і іншыя анархісты.

    З нагоды абвяшчэння прысуду сумесную заяву аб прызнанні Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава палітычнымі зняволеннымі зрабілі Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі Хельсінкскі камітэт і іншыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі[
  • Свабоду палітвязням!
    09.09.2026
    Спіс палітвязняў , Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч — ветэран афганскай вайны, беларускі прадпрымальнік і грамадскі актывіст, палітвязень.
    Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей, затрымалі ў снежні-студзені 2020 года.
    Усяго па «справе Аўтуховіча» праходзяць 12 чалавек.
    Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд — 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму (адбываць пакаранне будзе першыя 5 гадоў у турме, астатні тэрмін — у калоніі), штраф у памеры 1 000 базавых велічыняў (32 000 рублёў).
  • Спіс палітвязняў
    08.09.2026
    головокруженіе от успехов, як мінімум склалі спісы зняволеных, паведамілі амерыканскаму боку пра існаванне такога палітвязня. Растлумачылі амерыканцам стратэгію вызвалення.
    Без беларусаў ніхто б і не ведаў, хто такі і дзе сядзіць.
    Майце павагу да беларусаў, якія клапоцяцца пра палітвязняў і робяць, што могуць, каб аблегчыць іх долю.
  • головогруженіе от осведомлённосці
    09.09.2026
    Спіс палітвязняў, без беларусаў амераканцы не ведалі б, што Пачобут у вязніцы?
    Хопіць ужо плявузгаць.
  • Ганна
    08.09.2026
    Часам лепей маўчаць, чым казаць глупства
  • user
    08.09.2026
    Ну учитывая, как смотрит на ситуацию польское правительство, то да, это будет дополнительным предлогом не давать беларусам международную защиту
    Другое дело, что это как будто не вина Почобута
  • Ы
    08.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • туз
    08.09.2026
    откуда у него повился аналитический ум? нет, не появился.
  • ляснік
    08.09.2026
    Звярніце ўвагу, раптоўна пачалі з'яўляцца каментары, што Пачобут мае ў адным месцы беларусаў, амаль вораг, а яшчэ што сваім вяртаннем нашкодзіць беларусам у Польшчы.

    Очань інцярэсна...
  • Так
    08.09.2026
    ляснік, я напрыклад лічу, што шкода можа быць. Тлумачыў свой пункт гледжання пад іншым артыкулам пра вяртанне Пачобута.
    Калі мае некалькі каментароў (у адзін думка не змясцілася), гэта раптоўна, то гэта вам так паказалася. Проста людзі толькі ўвечары адчынілі інтарнэт і пачыталі навіну. Будні дзень жа.
  • Так
    08.09.2026
    ляснік, наконт ці будзе шкода, хутка пабачым па стаўленні ўладаў іншых краін да беларускіх эмігрантаў.
    Калі пачнуць адмаўляць у дакументах і абароне не падставе таго, што вяртацца ў Беларусь бяспечна, то значыць вяртанне Пачобута (і Статкевіча таксама) згуляла сваю ролю.
    Калі пабачым, з кім сустракаецца Пачобут у Беларусі і дзе выступае, таксама будзем мець факты для аналізу: якія ў яго мэты.
  • Звяртаем увагу
    08.09.2026
    ляснік, звяртаем увагу, што раптоўна пачалі з'яўляцца каментары з агітацыяй вярнуцца ў Беларусь, маўляў, вунь Пачобут вярнуўся і нічога страшнага.
    Як па камандзе.
  • чижик-пыжик из Гродно
    08.09.2026
    может откроют Брузги для автобусов, по случаю.
  • не возможно
    09.09.2026
    чижик-пыжик из Гродно, может и откроют. "Мы не такие плохие давайте апцяц дружить".
  • Наконец-то!
    08.09.2026
    Первая умная фраза от Сергея!
  • барадзед
    09.09.2026
    дык ён паляк, а сярожа ўжо быццам і амеракынец, якая ім справа да прытулкаў?
  • Вольга
    09.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Поп Гапон
    09.09.2026
    В нашем полку прибыло.
  • политзек
    09.09.2026
    Можно как угодно относиться к Тихановскому, но в этом он прав на 200%
    турист приехал и укатил в даль, а сотни людей людей без доков в Польше теперь вообще теряют шансы на легализацию. и их количество растет.
    и никто нечего не делает, или делает сильно недостаточно.
    бо "няма кейсау" (с)
  • Мужны ўчынак
    09.09.2026
    Мужны ўчынак. Не такі драматычны, як у Статкевіча, але ўсё адно маральна правільны. Як вучыў Джын Шарп, для масавага чыну трэба прыклад для мас.
  • Конечно не таки
    09.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ::
    09.09.2026
    Прокопьев еще с ним?
  • Авось
    09.09.2026
    ::, эта сладкая парочка купила себе малиновые пиджаки и цепи
  • розніца
    09.09.2026
    Пачобут паспеў адсядзець у лукашэнкаўскай турме і напісаць кінгу пра гэтую сістэму яшчэ да таго, калі Ціханоўскі паехаў у акупаваны расіянамі Крым.
  • Сярожа, скажы ў
    09.09.2026
    Нядаўна Ціханоўскі кідаўся на медыя і аналітыкаў, пазней на Офіс сваёй жонкі, цяпер на Пачобута. "Работаем, братья!"?
  • Скептик
    09.09.2026
    Почему один конкретный человек, который решил вернуться, должен нести ответственность за решения, которые принимают чиновники примерно 20 иностранных государств? Не слишком ли много внимания ему?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць