Грамадства2929

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Швагер жонкі Віктара Лукашэнкі Ліліі Аляксандр Гарусаў служыў у КДБ, а цяпер заняты ў бізнэсе Людмілы Няронскай. «Бюро» вывучыла працоўную біяграфію ўсёй сям’і Гарусавых.

Злева направа: Уладзіслаў Гарусаў, Кірыл Гарусаў і Вікторыя Дзятлава (Лукашэнка). Крыніца: інстаграм-акаўнт Кірыла Гарусава

Сястра Ліліі Лукашэнкі Іна Гарусава пачынала сваю кар’еру ў сістэме адукацыі, але ў 2009 годзе яна перайшла працаваць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку. У наступных запісах працадаўцам Гарусавай пазначаная вайсковая частка №08188, якую таксама звязваюць з ААЦ.

Старэйшы сын Гарусавых Кірыл у 2014 годзе пачаў працу ў кампаніі «Зомекс Інвестмент», якая ўваходзіла ў дывелаперскую групу Dana Holdings, звязаную з сербскім сямействам Карычаў. На момант працаўладкавання яму было 17‑18 гадоў. Пазней кампанію перайменавалі ў «Эмірэйтс Блю Скай».

У сваім профілі LinkedIn Кірыл Гарусаў называў сябе намеснікам дырэктара «Эмірэйтс Блю Скай». У жніўні 2021 года ўлады ЗША ўключылі гэтую кампанію ў санкцыйны спіс, пазначыўшы яе ранейшую назву «Зомекс Інвестмент» і сувязь з Dana Holdings.

У 2021 годзе пляменнік Ліліі Лукашэнкі перайшоў у «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд» — беларускую кампанію, якая рэалізуе ў Мінску маштабны дывелаперскі праект «Паўночны бераг». Праект таксама звязваўся з сямействам Карычаў.

З мая 2024 года працадаўцам Кірыла стала кампанія «Сцісхо». Яна ўваходзіць у бізнэс-імперыю набліжанага да Віктара Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зайцава. Кампанія рэалізуе праект па перапрацоўцы мяса на тэрыторыі адмысловай эканамічнай зоны «Брэміна — Орша», створанай паводле асобнага ўказа Лукашэнкі.

Кіруе «Сцісхо» Андрэй Чырко — былы вайсковец той жа часткі №08188, у якой працавала маці Кірыла — Іна Гарусава. Раней «Бюро» расказвала, што Чырко таксама звязаны з іншымі актывамі Зайцава.

Малодшы сын Аляксандра і Іны Уладзіслаў Гарусаў вучыўся па спецыяльнасці «сусветная эканоміка» на факультэце міжнародных адносінаў БДУ.

Гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў.

Першым працадаўцам Уладзіслава, у 2023 годзе, стала брэсцкая кампанія «ЗахадТрансЭкспедыцыя», якая займаецца лагістыкай і транспартна-экспедыцыйнымі паслугамі. Кампанія ўваходзіць у бізнэс-імперыю Людмілы Няронскай.

У лістападзе 2023‑га Гарусаў перайшоў у мінскую фірму «Партнёрская праграма». У ліпені 2025 года яе перайменавалі ў «ЭфЭлЭс Компані». Цяпер яна набірае супрацоўніц і супрацоўнікаў для кліенцкай падтрымкі праектаў у сферы iGaming.

Каментары29

  • Дзякуй
    10.09.2026
    А вось гэта сапраўды важная інфармацыя. Дзякуй, «Бюро», за расследаванне.
    Вось на каго трэба накладаць санкцыі.
  • См
    10.09.2026
    Кошты ды падаткі падымаюць ды падымаюць, бо шматлікі вывадак ніяк не нажрэцца
  • Перефразируя
    10.09.2026
    Кому в Беларуси жить хорошо

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў11

У Мінску двое школьнікаў ехалі на адным самакаце і трапілі пад колы аўто

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ71

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць