Каментары да артыкула

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю

  • Iblis Cold
    12.09.2026
    Ну так, прывезьці шмат мігрантаў з краін трэцяга свету і чакаць што ўзровень адукацыі застанецца такіж самы.
    Паглядзіце графік - усе краіны дзе узровень падае - гэта краіны дзе апошнім часам адбыўся наплыў мігрантаў легальных і не. Адным словам - нічога дзіўнага.
  • Илья
    12.09.2026
    Iblis Cold, много ли мигрантов в Латвии, Финляндии, Норвегии? Чушь пишите
  • Iblis Cold
    12.09.2026
    Илья, так, хапае каб панізіць узровень мясцовых. Не забывай пра крызыс нараджальнасці.
  • ды ўсё прасцей
    12.09.2026
    раней школьная адукацыя ўсведамлялася як білет у лепшае жыццё, калі не дзецьмі, дык бацькамі.

    Сёння ўжо такога няма, і стаўленне адпаведнае.
  • путник
    12.09.2026
    сколько живу столько и слышу что нынешние подростки тупые
  • распутник
    12.09.2026
    путник, и при этом тупые подростки семидесятык изобрели в восьмидесятые интернет, подростки 80-х - мобильные телефоны, а тупые подростки девяностых изобрели в 2010-е -- ИИ
  • Жыче
    12.09.2026
    Гэта не падлеткі тупеюць, а чыноўнікі. Гэтыя чыноўнікі выбіраюць стылі навучання, якія абніжаюць вынікі навучання. Але ёсьць яшчэ адзін фактар: унутры маладзетных сем’яў дзеці мала канкуруюць, бо няма з кім, і таму мала канкуруюць і па жыцці, у тым ліку і ў школе, а шматдзетных сем’яў ужо амаль няма.
  • Сем'і
    12.09.2026
    Жыче, у шматдзетных сем'ях малодшыя дзеці бяруць падручнікі старэйшых, глядзяць, як вучацца старэйшыя, запамінаюць разам з імі і вершыкі, і правілы.
    З другога боку старэйшыя дапамагаюць малодшым рабіць урокі, правяраюць хатнія заданні.
    Такім чынам па некалькі разоў школьная праграма адпрацоўваецца дзецьмі ў шматдзетных сем'яў.
    Малодшыя дзеці, гледзячы на ўжо самастойных старэйшых братоў, таксама намагаюцца быць больш самастойнымі, самі рабіць свае справы.
    Плюс фінансавы фактар: калі няма грошай на платную адукацыю, падлетак адразу ведае, што прабівацца трэба самому. І больш асэнсавана падходзіць да выбару навучальнай установы - каб адразу пасля яе зарабляць грошы.

    У аднадзетных сем'ях бацькі дапамагаюць, робяць за дзіця самі, самі малююць за яго, сачыненні пішуць. Потым самі за яго інстытут абіраюць, рэпетэтараў наймаюць. Чалавек не адчувае, што гэта трэба яму самому. Потым скончвае ВНУ (часта платна) і думае: хачу працаваць - не хачу.
    Грошы бацькі даюць, спяшацца працаўладкавацца няма патрэбы.
  • Тутака
    12.09.2026
    У Кітаі 34 рэгіёны, у PISA удзельнічаюць толькі 4. Так бы мовіць, Кітай, як заўжды, хітрыць і падманвае. Цікава было б паглядзець іхнія не адцэнзураваныя дадзеныя.
  • Імя
    12.09.2026
    Мяркуючы па тэмпах трансфармацыі структуры і сутнасці прафесій, перавагу будзе мець той, хто пасля школы і ВНУ захавае фізічнае і псіхічнае здароўе і да таго - здольнасць хутка і самастойна перавучвацца. Як гэта зрабіць - баюся, што адказу няма ні ў адной адукацыйнай сістэмы. Навыкі чытання і матэматыкі не перашкодзяць, канешне, але не факт, што моцна дапамогуць, на жаль.
  • Ну
    12.09.2026
    Перакананы, што ў сказе "Падлеткі тупеюць?" пытальніка не павінна быць. Гэта факт. Уплыў жыцця ў сацсетках - відавочны. А цяпер яшчэ і ўсеагульнае выкарыстанне ШІ пры навучанні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць