Грамадства7272

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

У званні лейтэнанта, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Коля Лукашэнка служыць у арміі, піша БелТА.

«Малодшы сын ужо служыць у арміі. Ніхто нават і не ведаў. [міністр абароны] Віктар [Хрэнін] прызваў. Служыць у арміі, як і належыць, як усе. Лейтэнант. Не буду казаць дзе, але ў самым складаным падраздзяленні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што адначасова Мікалай у вольны час працягвае вывучаць біятэхналогіі — асноўны профіль, па якім ён атрымліваў адукацыю ва ўніверсітэце, які, праўдападобна, скончыў сёлета.

Раней сёлета Коля Лукашэнка не раз трапляў у аб'ектыў фота– і відэакамер падчас замежных паездак Аляксандра Лукашэнкі. Ён як выконваў ролю ахоўніка, так і ўдзельнічаў у афіцыйных сустрэчах. Апошні раз гэта было ў Бішкеку 31 жніўня — 1 верасня гэтага года.

Коля Лукашэнка ў Бішкеку, 31 жніўня 2026. Фота Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Каментары72

  • Ра
    11.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ах...ь
    11.09.2026
    Божухна, за якіх дурняў яны трымаюць беларусаў ...
  • Гы :)
    11.09.2026
    Служыць у самым складаным падраздзяленні - у кавуновым атрадзе ды лётае на ўрадавым самалёце :)
    Вось так яго служба ідзе.

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік2

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць