Каментары да артыкула

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў

  • Ганка
    12.09.2026
    Ці ня лепей проста тунэль выкапаць? Гэтыя масты выглядаюць пачварна.
  • Жвір
    12.09.2026
    Ганка, навошта тунэль, лепш навучыць людзей лётаць.
  • .
    12.09.2026
    Нейкі перыяд актыўнасці Куфарава перад святам Мінска. Адное і тое ж абяцаюць дзесяцігоддзямі.
    Ну хоць пра трамвай да Лагойска ўжо маўчаць.

    І "Мінск-Навіны" правільна выкарыстоўваюць тэрміналогію, а тут у пераказе - не. Такі сюрпрыз. Мост - праз раку, пуцеправод - праз чыгунку або іншую дарогу.
  • Savoś
    13.09.2026
    ., навошта масты называць пуцяправодамі? Давайце тады і аўта называць людавозы і грузавозы.
  • .
    13.09.2026
    Масты (над рэкамі) ніхто не называе пуцеправодамі.
    Розніца ёсць у розных мовах: Brücke/Überführung (ням.), Bridge/Overpass або Flyover (англ.), Ponte/Cavalcavia (іт.), Most/Wiadukt (польск.) і г.д.
    "Пуцеправод", на мой погляд, даволі ўдала пераклалі з нямецкай у канцы XIX ст.: і сэнс захавалі, і славянскую лексіку выкарысталі. У беларускай ёсць варыянт "шляхаправод".

    Што ж да стэрэатыпаў блытаць адно з другім, яны ад непісьменнасці. Людзі столькі складаных тэхнічна рэчаў ведаюць, а простую розніцу часам не разумеюць, нібыта толькі з лесу выйшлі і назіраюць артэфакты іншай цывілізацыі.

    P.S. Вышэй апіска ў прозвішчы Кухарава.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць