Свет44

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч

У Японіі ўпершыню колькасць людзей ва ўзросце 100 гадоў і больш перавысіла 100 тысяч. Гэта адбылося на фоне скарачэння агульнай колькасці насельніцтва краіны і рэкордна нізкай нараджальнасці, піша CNN.

Найстарэйшая жыхарка Японіі 114‑гадовая Фуё Кішымота

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі, па стане на верасень 2026 года ў краіне налічвалася 107 677 чалавек ва ўзросце ад 100 гадоў. Гэта амаль на 8 тысяч больш, чым годам раней. Колькасць доўгажыхароў расце ўжо 56‑ы год запар.

Пры гэтым 88% японцаў, якія дасягнулі 100‑гадовага ўзросту, — жанчыны.

«Я вельмі рады, што так шмат людзей застаюцца актыўнымі і здаровымі на працягу доўгага часу», — заявіў журналістам міністр аховы здароўя Кэн'іціра Уэна.

Японія стабільна ўваходзіць у лік краін свету з самай высокай працягласцю жыцця. Паводле даных Сусветнага банка, у 2024 годзе яна ў сярэднім складала 84 гады. Для параўнання, у Беларусі гэты паказчык быў каля 74,5 гадоў, у Польшчы — 78, Італіі — 84, а Фінляндыі — 82 гады.

Навукоўцы звязваюць высокую працягласць жыцця японцаў, у прыватнасці, са здаровым харчаваннем і развітай сістэмай аховы здароўя. Пры гэтым, нягледзячы на рэпутацыю Японіі як краіны з працяглым працоўным днём, частка яе жыхароў прытрымліваецца філасофіі ікігай — імкнення знаходзіць у жыцці сэнс, мэту і радасць.

Паводле японскіх уладаў, сярод самых старых жыхароў краіны — 114‑гадовая Фуё Кішымота з Кіёта і 112‑гадовы Хікару Като з Кумамота.

Старэнне насельніцтва становіцца ўсё большай праблемай для японскай эканомікі. Выдаткі на догляд за пажылымі людзьмі растуць, у той час як колькасць працаздольнага насельніцтва скарачаецца.

Агульная колькасць насельніцтва Японіі, якая складае каля 123 мільёнаў чалавек, працягвае змяншацца. Адначасова ўзровень нараджальнасці ў краіне апусціўся да рэкордна нізкага ўзроўню.

Для параўнання, напрыклад, у Італіі летась налічвалася больш за 23 тысячы чалавек ва ўзросце 100 гадоў і старэйшых пры агульнай колькасці насельніцтва каля 59 мільёнаў чалавек.

Каментары4

  • 150
    15.09.2026
    Па дзесяць гадоў жыцця плюс, за кожную выспу пагадзіўся б?
  • //
    15.09.2026
    Барадзед, так все знают, что Лукашенко [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • хе-хе
    15.09.2026
    150, ён не прачытае))

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць