Грамадства3939

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»

Яўген Каравулаў, які нядаўна прэтэндаваў на пасаду сакратара Каардынацыйнай рады, напісаў пра тое, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі, і падрабязна распісаў, як гэбісты спрабавалі ўцягнуць у сваю арбіту і яго самога.

Яўген Каравулаў. Фота: facebook.com/JauhienKaraulau

25 чэрвеня Каравулаву патэлефанавалі з бабулінага тэлефона, але замест яе на сувязі быў мужчына, які прадставіўся Жэнем і сказаў: «Ты ж ведаеш, хто мы».

Перад гэтым у сваякоў Каравулава ўжо неаднаразова праводзілі вобшукі, а аднойчы нават даслалі з невядомага нумару здымак з мінскай кватэры. Але такая форма камунікацыі са спецслужбамі Лукашэнкі была для яго новая.

Па словах мужчыны, ён адразу напісаў у сваю фракцыю КР «Наступ» і праваабаронцам, яму параілі паціху заканчваць размову, але гэбіст пагрозамі на адрас родных прымусіў яе працягваць. Размова доўжылася каля 45 хвілін, «найбольш іх цікавіла Каардынацыйная Рада: як яна працуе і чым займаецца». Але Каравулаў, па ягоных словах, не сказаў нічога больш, чым можна знайсці ў інтэрнэце.

«У нейкі момант мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. Спачатку я адказаў «угу», але ад мяне патрабавалі адназначнага адказу, і пад ціскам, баючыся за сямʼю, я сказаў «так». Яшчэ мне загадалі анікому пра гэтую размову не расказваць, але ўжо было позна».

І толькі пасля таго, як гэбісты ўзялі ў Каравулава нумар для сувязі і запатрабавалі код з СМС для ўваходу ў тэлеграм-акаўнт:

«Гэта мяне працверазіла. Коду я не атрымаў, так і сказаў, дадаў, што анічога перадаваць не збіраюся, і паклаў слухаўку».

Пасля таго Яўгену яшчэ пісалі з тэлефону маці і патрабавалі неадкладна выйсці на сувязь, але «я заблакаваў іх акаўнты, і больш са мной аніхто не кантактаваў».

Пазней ягоным сваякам не давалі спакою: прыходзілі на працу і дахаты, забіралі тэхніку, маці два разы цягалі на допыты і «прасілі перадаць мне, што хочуць «проста паразмаўляць».

«А сёння раніцай патэлефанавалі з бабулінага тэлефону. Я зноў адразу заблакаваў. Сказалі, што заўтра ўвечары зноў прыйдуць і забяруць тэлефон, каб «проста паразмаўляць», — дзеліцца Каравулаў.

А напрыканцы дае ўсім параду:

«Калі вам тэлефануюць з КДБ, у тым ліку з нумароў вашых родных, не ўступайце ў размову. Адразу блакуйце, бо, калі пачняце гаварыць, яны ўжо не адчэпяцца. І адразу пішыце праваабаронцам, яны дапамогуць».

Каментары39

  • Ааа
    16.09.2026
    Гэта той самы Караулаў, які казаў што Харысава трапіла ў аварыю сама, а не яе збіла машына, і ажна што Харысава прыходзіла ў каментары на Еўрарадыё, абвяргала там гэта. Ну дзіўная гісторыя. Гэта той самы чалавек які адкрыта, не хаваючы кпіў з Харысавай у прамым эфіры на Еўрарадыё. І гэтых людзей падтрымлівае Еўразвяз. Сорам.
  • Цікава
    16.09.2026
    а калі б выбралі сакратаром, ці прызнаўся бы?
  • Наступны Наступ
    16.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць