Грамадства1919

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі

Марат Маркаў прыстроіў дачку Настассю на АНТ, яшчэ калі сам узначальваў канал. Пакуль бацька мяняе крэслы ў міністэрствах, Настасся працягвае будаваць кар'еру на тэлебачанні. Праўда, на малазначным «ЯСНАе TV».

Настасся Маркава. Скрыншот відэа

Настассі Маркавай 36 гадоў. Яна выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ. Раней дзяўчына працавала выкладчыцай у Юрыдычным каледжы БДУ. Каля пяці гадоў таму яна ўладкавалася яшчэ і ў дырэкцыю інтэрнэт-вяшчання АНТ, а ў 2024 годзе з’явілася і ў кадры.

На той момант бацька Настассі, Марат Маркаў, ужо шмат гадоў узначальваў гэты тэлеканал.

Жанчыне даручылі весці прапагандысцкі інтэрнэт-праект «Лікбез BY». Першы ж яго выпуск ператварыўся ў маналог Маркавай з заклікам удзельнічаць у галасаванні і звесткамі пра тое, якая адказнасць ёсць за няяўку на выбары ў розных краінах.

Дарэчы, сёлета той праект намінавалі на «Тэлевяршыню», але ў выніку далі Маркавай толькі дыплом лаўрэаткі. 

Але ж 2026‑ты стаў для Настассі годам выпрабаванняў. Некалькі месяцаў таму яна тлумачыла падпісчыкам у інстаграме, чаму раптоўна знікла — хваробы і стрэс.

Настасся Маркава. Скрыншот відэа

Цяпер яна пахвалілася ў сацсетках, што запусціла аўтарскі праект на «ЯСНАе TV» (належыць «Белтэлекаму»). Называецца ён «Кабінет гісторыі».

Настасся Маркава. Скрыншот відэа

Дачка Маркава абяцае, што простай мовай будзе распавядаць гісторыю Беларусі і дапаможа старшакласнікам падрыхтавацца да іспытаў і добра здаць іх. 

Першы выпуск Настасся прысвяціла паходжанню славян. За суткі відэа не змагло набраць нават сотні праглядаў.

Адной з першых ролік прыбегла каментаваць былая кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ Святлана Ціханава. Тая 10 гадоў аддала тэлеканалу, але ў 2022 годзе выйшла замуж за малдаваніна ў Аўстраліі і пераехала да яго ў Брысбен.

Святлана раней хваліла і свайго былога начальніка Марата Маркава — захаплялася інтэрв'ю таго з Пратасевічам.

І цяпер яна не забывае дасылаць кампліменты з іншага канца свету міністэрскай дачцэ, з якой паспела папрацаваць на АНТ. 

«Мая прыгажуня і разумніца», — напісала Святлана Настассі.

Каментары19

  • Госпадзиииии
    18.09.2026
    За что нам все это?
  • Руслан
    18.09.2026
    Методички из Москвы по истории "Белоруссии" уже получила? Будет теперь из озвучивать. Кстати, за хороший гонорар :)
  • абы што ад абы каго
    18.09.2026
    Рудыя валасы не заўсёды абяцаюць, што спікерка гэтак жа вогненна запаліць. Паспрабавалі адлюстраваць (отзеркаліть) - атрымалася бледная падробка палёнай копіі Каці Ваданосавай. Набывайце гістарычныя веды толькі ў правераных дылераў! :)

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста6

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны3

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць