Каментары да артыкула

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»

  • Слухач
    18.09.2026
    Здаецца, у чалавека не хапае мазгоў зразумець, што гуслі сакральны інструмент, і лабаць на іх рускую музыку гэта поўная Масква ў галаве.

    І гімн пра мірных людзей яго натхняў, нуну
  • Кострома
    18.09.2026
    Слухач, з балалайкай пераблытаў
  • Сяржук
    19.09.2026
    Слухач, Гу́сьлі — шматструнны народны музычны інструмэнт, шырока ўжываны па ўсім балцкім рэгіёне: скандынаўскія краіны, краіны Прыбалтыкі, паўночна-заходняя Расея, паўночная Польшча і г. д. з 11 стагодзьдзя па сярэдзіну 20 стагодзьдзя. На гусьлях калісьці даўно гралі таксама і продкі сучасных беларусаў, збольшага на поўначы, у рэгіёнах, якія прымыкаюць да Латгаліі.

    ------- Наш старажытналіцьвінскі балцкі інструмент, які ў нас яшчэ гучаў у далетапісныя даславянскія часы, а вы яго расейцам аддаеце. Расейцы яго проста прысвоілі як амаль усё што дрэнна ляжыць Паўночна-заходняя Расея гэта смаленшчына таксама арэал беларусаў
  • политзек
    18.09.2026
    почему он думает, что в Польше не будет проблем с легализацией?
    там уже сотни беларусов сидят как в клетке без действующих паспортов и без побытов, без проездных доков, без международки... без банков, без разрешений на работу.
    и поляки НИЧЕГО не делают.
    да, сейчас ему что-то дадут, но когда придет время продлять, он пополнит их ряды с вероятностью в 99%.
    но один товарищ сказал, что "няма кейсау". наверно так и есть, а я все придумал.. ну-ну..
  • Ну ты даёшь, вот честно
    18.09.2026
    А что поляки ДОЛЖНЫ делать? Это же наша беларуская проблема. Так работает законодательство Польши. Тоесть под нас, под наши хотелки, под наш взгляд на мир поляки должны менять своё заканадательство? Можно конечно выразить своё недовольство бюрократической машиной Польши, Германии и других стран, но я думаю, что отношение после этого если и поменяется, то только в худшую сторону. Ну вы оглянитесь просто вокруг, посмотрите в каком мире мы живём. Да у нас тут война идёт в 30 км от границы. Танки едут, летят самалёты, ракеты. Бомбят Чернигов, бомбят Киев. Там люди УМИРАЮТ, дети, маленькие, груднички, и этих украинских беженцев, которых миллионы, и они бегут от войны. От бомб бегут, не от ментов беларуских, так их тупо избивают на улицах Польше. Ну а беларусам должны красные дорожки стелить везде. Сюр. Очнитесь уже.
  • .
    18.09.2026
    Жывое інтэрв’ю.
    У цытатнік:
    "Псыхалягічная дапамога патрэбная тым людзям, якія засталіся ў Беларусі і не разумеюць, дзе яны засталіся.
    Тыя, хто прайшоў праз турмы, праз катаваньні, праз зьдзекі — яны ўсё зразумелі. І галава і глузды ў іх сталі на свае рэйкі."

    (Пра непалітычныя справы) "Турмы перапоўненыя таму што сыстэма лянуецца расьсьледаваць сапраўдныя крымінальныя злачынствы. На арыштаваных няма доказнай базы, у любой іншай краіне яны проста не трапілі б у турму".

    "Супрацоўнікаў беларускіх радыёстанцый, якія можна слухаць за кратамі, я хачу папярэдзіць, што яны ўдзельнічаюць у катаваньнях".


    Што з дзіўнай справай, за якую яго затрымалі? Казалі пра экстрэмісцкае фармаванне «Да Зораў», у якое яшчэ ўваходзіў Сямён Малашэнкаў. Гэта за яе судзілі ці яна развалілася?

    І аўтары сайта, зараз не выкарыстоўваеце тыя магчымасці, якія дае сайт і што было прынята раней. Кантэксту (напрыклад, спасылкі на навіну з затрыманнем) няма, тэгі па асобах даўно не выкарыстоўваеце, блок "Чытайце яшчэ" не рэлевантны. Што адбываецца, чаму так?

    Усім раю ягоны канал на youtube gusliby. На прыгаданыя ў інтэрв’ю пераклады Крупа таксама даўно звярнуў увагу.
  • Смутак вядома
    18.09.2026
    Усе цоі і высоцкія з круппамі ў галаве. Жыццё пражыў і зону імперскую патаптаў, але ад другаснасці не адмовіўся. Усё па коле.
    Чаму тады не Мацураева на словы Аслана Ярычава таксама рускамоўныя, але хоць нешта новае, хоць нешта, што прымушае задумаць, змяніць оптыку. Ці румынамоўная класіка, калі вучыць румынскую мову, усе гэтыя балауры, фэт-фрумосы. Цыганские ромские баллады и романсы, напрыклад.
  • .
    18.09.2026
    Круп - патрыёт Беларусі. У яго душэўныя песні і ў перакладзе Сокалава-Воюша, на гуслях, ў цёплым выкананні Алеся яны кранаюць яшчэ больш.

    Здзіўлены гэтай нечаканай нянавісцю. Ці вандравалі такія людзі самі па Беларусі, ці любіць яе? Або для іх гэта проста слова ў сухой формуле злосці.
    Сябры па розуму пракуроршы (з арыгінальнага артыкула, тут чамусьці скарочана): "А пракурорша такая кажа, што пазнаёмілася з матэрыяламі альбома Алеся Чумакова і нічога цікавага там не знайшла".
  • Кантроль
    18.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Спадар
    18.09.2026
    Алесь, вельмi рады вашаму вызваленьню! Слухау вас у Мiнску i Кiеве, заужды захапляуся вашай творчасцю. Для меня вы сапраудны архетып беларуса. Тыя, хто спрыялi вашаму вызваленьню, зразумелi гэта
  • Hans
    18.09.2026
    Сьветлы чалавек, хоць і пакусаны цоем і высоцкім
  • дддкд3
    18.09.2026
    > Значыць, дзяржаве не патрэбная свая мова, свая культура, свае народныя інструменты. Мне стала ўсё зразумела»

    А ўсё ж проста - гэта і не яе мова ўвогуле, і не яе культура. Бо гэта насамрэч і не дзяржава ўвогуле - гэта проста акупацыйная маскальская адміністрацыя. Якая складаецца з маскальскіх калябарантаў і якою кіруе маскальскі гаўляйтар які проста выконвае загады з Масквы па ператварэньню тэрыторыі Беларусі на чарговую "губернію" Расеі, а беларусаў на зрусыфіківаных рабоў. І ўсё адразу становіцца на свае месцы і становіцца цалкам зразумела.
  • Gorliwy Litwin
    18.09.2026
    Вельмі рады яго вызваленню і зычу новых творчых поспехаў! Не раз граў у нас у нас у "Марціновай Гусі", часцей за ўсё з Любай Сівуравай, якая ўжо яго ніколі не ўбачыць і не пачуе :-( Хацелася б верыць што яшчэ вернемся дадому і памрэм вольнымі на радзіме, хаця розум не бачыць як гэта магчыма. Застаецца маліцца.
  • Celidh Ceol 4ever!
    18.09.2026
    Некалі купляў у Алеся альбом, лічбавую копію, і ў Лідбір зазіраў яго паслухаць. Прыемны ў камунікацыі чалавек, класны творца... Дзякую за сыноў старадаўняй Літвы, за gusliby, за дуэт з Нямігай, ну і за голас Старога Ольсы само сабою. Хутчэй яму акрыяць і перазагрузіць творчасць.
  • А ведаеце за што яго?
    19.09.2026
    Проста аднаго далбаслава ва ўладзе (а то і двух) некаторых КОРЁЖІТ ад песень Багародзіца і У карчме
  • Сяржук
    19.09.2026
    Значыць, дзяржаве не патрэбная свая мова, свая культура, свае народныя інструменты. Мне стала ўсё зразумела
    Так званай дзяржаве непатрэбна ўсяго гэтага, ёй непатрэбны беларусы. Ёй патрэбны манкурты ды тутэйшыя рускія Ванькі бяз роду і племені. Я таксама слухаю твае песьні асабліва калядкі вельмі натхнялі мяне ў навагодні час каб хоць крышачку схавацца ад нашай рэчаіснасці. Цябе пасадзілі толькі таму што у Валета такая місія - выкараняць усё беларускае у замен на крышаванне ды пажыццёвыя гарантыі улады ад Крамля. Зянон пра гэта кажа ўжо 30 гадоў, што у Лукі асабістая арганічная непрыязнасць да ўсяго беларускай мовы і культуры, ён пачынаў сваю палітыку менавіта з гэтага што пазачыня усе беларускія школы, забараніў Саюз пісьменнікаў які нават пры Сталіне не чапалі забараніў усе выданні па беларуску ды паўносіў у сьпіс экстрэмістаў. У Валета адна задача - застацца ва ўладзе якую будзе пажыццёва крышаваць Крэмль, дзеля гэтага ён вымушаны выконваць усе імперскія загады па знішчэнню ворагаў рускага міру.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць