Грамадства22

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны

«І галава не мусіць балець за нейкія справы». Пра гэта медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, які выйшаў на волю ў сераду, пажартаваў сёння ў Вільні падчас канферэнцыі «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты».

Андрэй Аляксандраў падчас выступу на канферэнцыі «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты». Фота: БАЖ

Падчас выступу на канферэнцыі Андрэй Аляксандраў падзякаваў беларускім журналістам за захаванне прафесійнай дзейнасці і адзначыў важнасць падтрымкі, якую ён і ягоная сям’я атрымлівалі ў перыяд зняволення, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на «Позірк».

«Я вельмі хачу ўсім падзякаваць за вялікую падтрымку, якую я адчуваў кожны дзень. Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія падтрымлівалі маю сям’ю, — сказаў ён. — Я ведаю пра большасць з вас — пра ўсіх маіх сяброў, калег, людзей, з якімі я працаваў у БАЖ і БелаПАН.

І гэта вельмі-вельмі важна, гэта проста прымушала мяне штодня ведаць, што ўсё ў парадку, людзі працуюць, справа працягваецца, можна спакойна збіваць паддоны, і галава не мусіць балець за нейкія справы».

«З намі свет не скончыўся, і мы не сканчаемся, бо мы ёсць адзін у аднаго. Ніякія краты… Краты — гэта проста ўмоўнасць, гэта проста такія абставіны. Але мы мацней за абставіны, бо мы разам, мы вельмі класныя і крутыя. Мне вельмі прыемна быць у кампаніі нармальных людзей, прынамсі, з валасамі на галаве», — дадаў Аляксандраў.

Андрэй Аляксандраў быў затрыманы ў Беларусі 12 студзеня 2021 года разам з Ірынай Злобінай. Пазней яны пабраліся шлюбам за кратамі. Андрэй быў асуджаны на 14 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі.

16 верасня 2026 года Аляксандраў і Злобіна былі вызваленыя і выехалі ў Літву.

Каментары2

  • Здароўя і поспехаў!
    18.09.2026
    Гонар за такіх людзей! Бо мудрай упэўненасьці, што ўсё атрымаецца, і Дабро пераможа Зло, не бывае зашмат.
  • Павага
    18.09.2026
    мужнаму чалавеку і прафесіяналу. Жыве Беларусь!

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць