Каментары да артыкула

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»

  • Міко
    19.09.2026
    Я вельмі ўдзячны Святлане і яе камандзе за іх працу, за тое, што яны ёсць і што яны дзейнічаюць. Гэта вельмі важна, што ў беларусаў застаюцца прадстаўнікі за мяжой, якія клапоцяцца аб нас і прасоўваюць нашы інтарэсы. Ды яшчэ і падаткаў не збіраюць:-) Вялікі вам дзякуй!
  • Steuer
    19.09.2026
    Міко, они не собирают налогов, они вынимают деньги из карманов каждого белоруса иным способом: через санкции, направленные прежде всего против простых белорусов
  • парада
    19.09.2026
    Steuer, за сваімі грашыма звяртайся ў табар валета, там іх вельмі шмат.
  • шунявка
    19.09.2026
    Steuer, Авой, шунявы заенчыў за санкцыі якія накладзены за дзеянні лукашэнкі і лукашыстаў. Можа спачатку ў люстэрка зазірні?
  • БЕРАСЦЬ
    19.09.2026
    Усё так, Святлана. Толькі што ні агентам, ні мізантропам, ні зайздроснікам вы нічога не дакажаце. Таму і не перажывайце. Рабіце сваю работу. А тое, што вы выцягнулі сына - то і паказвае, які вы моцны, мэтаскіраваны, валявы чалавек. І чалавек сумлення. Другая здала б у інтэрнат і жыла ў сваю асалоду, гуляла, а вы цягнулі! І выцягнулі! Дык гэта па ўсіх вашых дзеянняў апошнія 6 гадоў бачна, што вы чалавек сумлення, любы разумны чалавек тое бачыў.
  • Янажмаць
    19.09.2026
    І ані слаўца пра бацьку дзяцей, які ўсе гэтыя гады спачатку працаваў як вол, каб яна магла спакойна сядзець дома з дзецьмі і займацца іх дабрабытам. Хаця магла цалкам пайсці працаваць і быць самастойнай. Магла б прыносіць у дом грошы, наймаць для дзяцей і хатніх настаўнікаў, і добрых спецыялістаў, і скіроўваць у добрыя лякарні, а не швэндацца па гэтым беларускім забягалаўкам.

    І ані слаўца пра мужа, які ахвяраваў гадамі свайго жыцця ў турме, каб яна мела магчымасць на ягонай працы збудаваць сабе прыстойнае жыццё за мяжой з добрым заробкам і працай з нічым неабмежаваным бестэрміновым кантрактам, падарожжамі, аховай, адсутнасцю адказнасці за што б то ні было. Хаця ўстае пытанне: а што б ты рабіла за мяжой, каб не ягоны створаны капітал? Кім бы ты была? За якія грошы падымала б дзяцей?

    Трэба на дзяржаўным узроўні абараніць правы мужа і бацькі перш за ўсё. Каб ён не пахаў увесь час, ахвяруючы сваім жыццём дзеля сям'і, а адчуваў адпаведны ўнёсак у сямейны дабрабыт ад жанчыны. Жанчына павінна працаваць так жа, як і мужчына. Ніякіх дэкрэтаў быць не можа. Як у ЗША. І эканоміку падымем, і спынім жаночы хатні гвалт і цкаванне ў дачыненні да мужчын, і пераможам заўчаснае паміранне нашага моцнага полу, праца якога застаецца нябачнай і такой абясцэненай, як у гэтым ганебным артыкуле.
  • Тыжамуж
    19.09.2026
    Янажмаць, наверное, много детей вырастил, на работе отпахавши. Если имеешь такое сказать.
  • Лыко
    19.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Цырк
    19.09.2026
    Янажмаць, клоун асвоіў ШІ
  • Абы-хто
    19.09.2026
    Я бачу тваю работу, я бачу, што ты робіш, я бачу, як гэта цяжка! Поспех, як і з Карнеем, абавязкова будзе. Мо і гэтым разам прыдзецца аддаць дзесяць гадоў жыцця, але ён таго варты. Я не ведаю беларуску, якая зрабіла больш.
  • Я Бачу
    19.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Улад
    19.09.2026
    Цяжкая тэма. У TikTok пабачыш розных хворых дзетак, для якіх бацькі просяць дапамогі, а потым сэрца ўвесь дзень баліць.
    А за Святлану і яе сына я вельмі рады! І мая павага да Святланы за яе цяжкую матчыну працу. Поспехаў!
  • Санта Бэрримор
    19.09.2026
    Респект Светлане. За нее не стыдно.
  • имя
    19.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Імя
    19.09.2026
    Я лічу, што беларусам у нейкай ступені проста пашанцавала са Святланай. Выпадковая хваля бурнага часу выкінула наверх чалавека з розумам і сумленнем, што ў гісторыі не так часта здараецца. І на сапраўдных выбарах падтрымаць Святлану было б рашэннем, за якое не сорамна. Так што поспехаў і трымайцеся свайго шляху!
  • .
    19.09.2026
    Яна звычайны, нармальны чалавек, які трапіў у палітыку.
    Папулісты жадаюць выглядаць такімі: маўляў, мы не з істэблішменту, мы простыя людзі, размаўляем простай мовай, - але атрымліваецца не натуральна. Яны самі туды лезлі і ўжо не простыя.
    А яна не лезла. "Лепш усяго да ўлады падыходзіць той, хто яе не жадае".
    І яшчэ, разумееш, што "звычайны, нармальны" гэта рэдкасць, часцей сустракаюцца нейкія асаблівасці.
  • Сорамна
    19.09.2026
    Імя, пра які розум і сумленне вы кажаце, калі чалавек (жанчына, маці) ставіць фоткі сваіх непаўнагадовых дзяцей на ўсеагульнае бачанне ў інтэрнэт? Гэта называецца вышэйшая ступень цынізму і апошні метад самапіяру за кошт несвядомых малых. Не даць дзецям свядомага выбару, дачакаўшыся 18 гадоў, ці быць ім выстаўленым на паказ у палітычным шоў або будаваць уласнае жыццё - безгустоўнасць, прыкрасць і чалавечая ганьба. Вялікі спадзеў, што мо бацька хоць напіша прэтэнзію і абароніць дзяцей ад уцягвання ў гэтыя гульні беспрынцыпных асобаў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць