Грамадства1616

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі

Падчас ліпеньскага візіту тагачаснай першай ракеткі свету Арыны Сабаленкі ў родны Мінск тэнісістка пазнаёміла свайго жаніха Георгіоса Франгуліса са сваімі бабулямі, а тыя са свайго боку зладзілі душэўнае застолле. «Часам трэба вярнуцца дадому і падыхаць родным паветрам», — сказала Арына ў 10‑хвілінным фільме пра візіт у Мінск, які выйшаў на яе youtube-канале, піша «Комсомольская правда».

Георгіас упершыню прыехаў у Мінск і пазнаёміўся з сям’ёй Арыны. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

Яшчэ ў самалёце, па дарозе ў Мінск, Арына прадчувала:

«Мы паедзем на вячэру да маёй бабулі, і яна прыгатуе найлепшыя стравы. Салацікі, мяса па-французску, курачку… А самае маё любімае: нацёрты часнаком падсмажаны хлеб з сырам і памідорам. Яшчэ ўсе саленні пакаштуем».

Бабулі прыгатавалі хатнюю вячэру. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

Усё так і было, толькі ўсялякіх прысмакаў было на стале больш, чым магла ўявіць Арына. Мяса па-французску таксама было. Калі Георгіас пацікаўся гэтай стравай, Арына яму падрабязна патлумачыла, як яе гатуюць.

Сям’я цёпла сустрэла Георгіоса і Арыну. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

Але гэта будзе пазней, а на падыходзе да дома бабулі ўнучка з жаніхом затрымаліся каля вішні. Арына паказала Георгіасу, што ягаду можна есці проста з дрэва. Нават можна яе падкідаць і лавіць ротам. Арына так рабіла, калі ў дзяцінстве вярталася з трэніроўкі. Вось такое вітанне з дзяцінства.

А ў двары паспелі вішні… Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

Адна з бабуль Арыны жыве ў пасёлку Прывольны, што ў прадмесці Мінска. Падчас сустрэчы Арына расказала, што жыла з бабуляй Людмілай з 14 да 18 гадоў:

«Яна засталася адна, і мне падалося, што ёй невымоўна адзінока. Я захацела застацца з ёй, у нас вельмі блізкія адносіны, яна мне як другая мама».

Для бабулі Арына ў першую чаргу любімае дзіця. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

Тут жа была і бабуля Тамара.

«Привет, бабушка!» — сказаў Георгіас па-руску і абняў яе.

Георгіас пазнаёміўся з бабуляй Арыны. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

У пакоях можна было заўважыць шмат сямейных фатаграфій у рамачках, у тым ліку і Арыніных.

— Мая любіміца, мая залатая. Як я сумавала, — пяшчотна сказала Людміла і абняла ўнучку.

— Ой, ну толькі не плакаць, — папрасіла Арына.

— Не буду, — паабяцала бабуля.

Стол, які быў накрыты ў гасцёўні, нагадаў бы многім мінчукам іх старыя сямейныя святы: салаты, пірагі, бульбяное пюрэ, мяса… Усё смачна і проста. Як у дзяцінстве Арыны.

Арына і Георгіас усе стравы елі з апетытам. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

«Бабуля прачыналася разам са мной і ладзіла мне шведскі стол з любым сняданкам», — з усмешкай узгадала тэнісістка, якая ў гэтым свеце, напэўна, пакаштавала ўжо ўсе стравы, якія хацела.

Арына расказала Георгіасу, якія беларускія стравы прыгатавалі бабулі. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

Пасля пышнага застолля дзеці і ўнукі дапамаглі бабулям прыбраць са стала. Арына і посуд памыла.

Хай ты і зорка, а посуд дома мыць павінна. Фота: youtube-канал Арыны Сабаленкі

«Я радая, што знайшла час прыехаць і наведаць сям’ю. Еду адсюль з вельмі цёплым пачуццём у сэрцы», — сказала Сабаленка.

Каментары16

  • Ёсік
    19.09.2026
    Хутка з гандлю беларуская вада зьнікне, паўсюль гэтая расейская сьвятая крыніца.
  • БЕРАСЦЬ
    19.09.2026
    А я вось, ведаеце, іншымі вачыма паглядзеў на Сабаленку пасля гэтага. Яна чалавек з чалавечымі пачуццямі.
  • Навошта
    19.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі8

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі8

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць