Свет55

Муратаў заклікаў Уіткафа дамагчыся вызвалення расійскіх палітвязняў

«Калі ён вяртаецца з Масквы, яго самалёт ляціць пустым».

Дзмітрый Муратаў

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і былы галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN распавёў пра расійскіх палітвязняў, піша «Медуза».

У эфіры тэлеканала Муратаў паказаў вядучай і гледачам фатаграфіі рэжысёркі Жэні Бярковіч, былога муніцыпальнага дэпутата Аляксея Горынава, педыятра Надзеі Буянавай і самарскага саксафаніста Андрэя Шабанава, а таксама загінулага ў зняволенні піяніста Паўла Кушніра.

Ён распавёў, што, са слоў адвакатаў, Бярковіч цяпер важыць каля 40 кілаграмаў.

Яе другі раз за час зняволення адправілі ў штрафны ізалятар на надуманай падставе — нібыта яна няправільна надзела хустку, не заправіла ложак і недастаткова хутка завяла рукі за спіну на патрабаванне супрацоўніка калоніі.

Ён таксама распавёў пра Аляксандру Стрылец, пяцігадовая дачка якой памерла, пакуль маці знаходзіцца ў зняволенні па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Муратаў заклікаў амерыканскіх палітыкаў дамагацца вызвалення расійскіх палітвязняў, а журналістаў — распавядаць пра іх. У прыватнасці, ён заклікаў афіцыйных прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на перамовах з Расіяй — Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера — падымаць пытанне пра лёс палітвязняў на сустрэчах з Уладзімірам Пуціным.

«Спадар Уіткаф ужо восем разоў ці больш прыязджаў у Маскву. І дай бог, каб працягваў ездзіць. Але маё пытанне вось у чым.

Калі ён вяртаецца, яго самалёт ляціць пустым. Чаму ён не можа папрасіць спадара Пуціна, з якім у яго добрыя стасункі, вызваліць некалькіх палітычных зняволеных — каб яны паляцелі разам з ім?» — запытаў Муратаў.

Каментары5

  • Дарэчы я чытаў!
    20.09.2026
    Вельмі такі актуальны, востры, канкрэтны тэкст. Муратаву рэспект. Сапраўды тое, што Расея перажыла ў 2024 годзе, нагадаю, тый абмен быў таксама з удзелам Беларусі, але гэтая гістарычная падзей прайшла без заўвагі беларускага грамадства, якое, нажаль. як заўжды само ў сабе. Дык вось для беларусаў гэта ў навіначку безумоўна, што палітзняволеныя могуць быць сам-насам, што ЗША і Еўропа могуць проста іх пакінуць. Масавае асэнсаванне гэтага здарылася у жніўні 2024 у расійскім грамадстве. Гэта быў вялікі удар па свядомасці. Ну зараз гэты удар рэчаіснасці адчувае і беларускае грамадства і цыфры зняволеных нават у абсалютным вымярэнні, не тое што ў адносным адсотку ад насельніцтва - проста каласальныя.
  • Yeah, right
    20.09.2026
    Be quiet, small man. (c)
    Не путайся под ногами больших денег.
  • Ян
    20.09.2026
    Дарэчы я чытаў!, падчас таго абмену вызвалілі 7 расейцаў. Трое з іх у першыя дні пасля вызвалення падтрымалі вайну. Ім было шкада "мальчіков" і таксама яны як "патрыёты" не могуць быць супраць расеі. Мажліва пазней і ўсе 7 падтрымалі вайну. Я сачыў толькі першыя дні за імі

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы4

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы4

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць