Грамадства44

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе

У Мінску харчаванне ў школьных сталовых атрымліваюць каля 223 тыс. вучняў. У новым навучальным годзе адбыліся некаторыя змены: напрыклад, скарэкціравалі аб’ём порцый з улікам патрэб арганізма дзяцей розных ўзростаў, пішуць Мінск-навіны.

У сярэдняй школе № 32 з верасня да заняткаў прыступілі больш за 1 800 вучняў. Гэтая школа — адна з найбуйнейшых у горадзе.

— Тым не менш для нас важна стварыць камфортныя ўмовы для дзяцей. Сталовая на кожнай перамене прымае больш за 300 вучняў. Старшакласнікам падабаецца разнастайнае меню. Для малодшых школьнікаў сумесна з Камбінатам школьнага харчавання арганізуем акцыі: за з’едзеную порцыю дзеці атрымліваюць прызы, — падзялілася дырэктар сярэдняй школы № 32 Наталля Герасімовіч. — Мы аналізуем, якім стравам аддаюць перавагу вучні, праводзім анкетаванне бацькоў. Усё гэта кладзецца ў аснову двухтыднёвых рацыёнаў.

У дзень прыходу журналіста вучням 6— 11‑х класаў у якасці другога сняданку прапанавалі тварожна-шакаладную запяканку.

Навінкай стала набыццё вендынгавага апарата. Яго паставілі ў фае школы. Перакус на перапынку цяпер можна набыць не толькі ў буфеце. Прылада карыстаецца папулярнасцю — папаўняць яе запасы даводзіцца як мінімум чатыры разы на дзень.

Дзеці з задавальненнем бяруць фруктовае пюрэ, хлебцы, кукурузныя шарыкі. Карыстацца апаратам проста: уводзіш нумар замовы і прыкладаеш картку для аплаты.

Асартымент прадукцыі, якую можна рэалізоўваць з дапамогай такіх аўтаматызаваных буфетаў, вызначаецца з улікам прынцыпаў дзіцячай дыетэтыкі. У Мінску, напрыклад, вендынгавыя апараты напаўняюць печывам, халвой, казінакамі, зефірам, арэхамі (акрамя арахіса) і сухафруктамі, вадой, сокамі.

— Нават калі гэта салодкасць, яна дазволена для школьнага харчавання. Уся прадукцыя праходзіць абавязковую гігіенічную ацэнку ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, — распавяла дырэктар Камбіната школьнага харчавання Людміла Крупская.

Важнай навіной стала ўвядзенне адзінага віду прыёму ежы для дзяцей, якія харчуюцца адзін раз на дзень. Так, усе вучні 1— 11‑х класаў, якія вучацца ў першую змену, атрымліваюць другі сняданак, у другую змену — падвячорак.

— Абодва комплексы раўнацэнныя і складаюцца з гарачай стравы і напою. Зыходзячы з вопыту мінулага навучальнага года, мы разумеем, што салаты не карыстаюцца папулярнасцю ў дзяцей, таму прапануем у асноўным порцыйную гародніну. Гэта могуць быць памідоры, агуркі, перац, — адзначыла дырэктар КШП.

Акрамя таго, рацыён харчавання цяпер разлічваюць на тры ўзроставыя групы: для 1—5, 6—8 і 9— 11‑х класаў. Раней жа яго распрацоўвалі для дзвюх узроставых катэгорый: 6—10 і 11—17 гадоў.

Навінка дазволіла скарэкціраваць аб’ёмы порцый з улікам фізіялагічных патрэб хлопчыкаў і дзяўчынак. Простымі словамі — аб’ём стравы ў адзінаццацікласніка цяпер большы, чым у пяцікласніка.

Што ў меню

Прыклады другіх сняданкаў, якія атрымліваюць школьнікі Мінска:

  • катлета «Банзай» з булгурам;
  • пельмені адварныя са смятанай і таматным соусам;
  • блінчыкі з тварагом і шакаладным соусам;
  • амлет з сырам і кнелі «Сілац»;
  • класічныя нагетсы і грэчневая каша;
  • каўбаскі «Бабуліны» і рысавая каша;
  • сырнікі з рыкотай і шакаладным соусам або са смятанай;
  • малочная каша «Артэк» і перапёлчыны яйкі.

Кожны комплекс дапаўняецца гарбатай або напоем.

Каментары4

  • Барадзед
    20.09.2026
    А потом они вырастут и будут брать с собой на работу обеды в контейнерах и разогревать их в микроволновке. Велкам (!) ту беларус.
  • ?
    20.09.2026
    Літвінскі хаб, а кто владелец торгового автомата? Родственники деятелей из гороно.
  • Барадзед
    21.09.2026
    ?, аффилированные лица.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць