Надвор'е

У Мядзеле ў верасні зацвіла яблыня

Амаль вясновую карціну можна назіраць у Набярэжным завулку Мядзела. Дзіўную для нашых шырот з'яву сфатаграфавала ў сябе ў двары Кацярына Клімовіч.

Пра прыроду незвычайнай з'явы narachanka.by спытала дасведчанага біёлага Тэрэзу Лаздоўскую.

— Прычына цвіцення — рэзкая змена надвор'я, — кажа Тэрэза Валяр'янаўна. — Памятаеце, якая ў канцы жніўня стаяла спёка? А потым рэзка пахаладала і на горад абрынуліся залевы? Справа ў тым, што пры вельмі высокай тэмпературы паветра і адсутнасці дажджоў дрэва нібыта замірае, многія жыццёвыя працэсы ў ім прыпыняюцца. А калі тэмпература становіцца ўмеранай і з'яўляецца дастаткова вільгаці, вегетацыя аднаўляецца. Вось тады сады могуць зноў заквітнець. Асабліва чуйна рэагуюць на змену надвор'я маладыя парасткі.

Цвіценне пладовых дрэў восенню — з'ява не такая ўжо і рэдкая. Праўда, у Беларусі яно часцей сустракаецца на Брэстчыне, чым на поўначы Мінскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць