Грамадства2929

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым. Сустрэча адбылася ў Нью-Ёрку на палях Генасамблеі ААН.

Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы Максім Рыжанкоў (злева) і Радаслаў Сікорскі. Фота распаўсюджанае МЗС Беларусі

— ААН — гэта нейтральная тэрыторыя, — цытуе Радаслава Сікорскага польскі партал Onet.pl.

У сувязі з гэтым, сказаў ён, тут можна сустракацца і з прадстаўнікамі тых краін, з якімі не абавязкова наладжаныя адносіны ў іншых кантэкстах.

На пытанне пра ход сустрэчы і тое, якія тэмы абмяркоўваліся, Сікорскі сказаў, што сярод іх была сітуацыя на мяжы, а таксама сітуацыя з рэгіянальнай бяспекай.

На пытанне, ці прасіў ён, каб Беларусь не дазваляла Расіі пралятаць беспілотнікам і ракетам праз сваю тэрыторыю, ён адказаў: «У тым ліку».

— Гэта першая, азнаямленчая сустрэча, але адбываюцца таксама сустрэчы іншых ведамстваў, на іншых узроўнях. Неўзабаве мы адкрываем новы будынак пасольства ў Мінску. Калі сусед хоча размарозіць і палепшыць адносіны, то Польшча заўсёды першай гатовая да згоды, — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.

На ўдакладняльнае пытанне, ці азначае гэта, што польскі ўрад прызнае рэжым Лукашэнкі, Сікорскі адказаў: «Як дзяржава, мы прызнаём іншыя дзяржавы, а не ўрады».

На пытанне, ці азначае гэта нармалізацыю адносін з Беларуссю, ён сказаў, што «гэта як пралеска, якая можа расцвісці, калі надвор’е будзе спрыяльным».

«Сустрэча з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім была прысвечаная ацэнцы стану беларуска-польскіх адносін і шляхоў іх далейшага развіцця ў інтарэсах народаў дзвюх краін. Бакі таксама абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне», — у сваю чаргу расказалі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Адной з умоваў нармалізацыі адносін з Мінскам Варшава называла вызваленне палітвязня Андрэя Пачобута. Гэта здарылася ў красавіку 2026-га, пасля пяці гадоў зняволення. Нягледзячы на яго выдварэнне з Беларусі пры вызваленні, ён змог заехаць у Беларусь у верасні. Яго пры гэтым не арыштавалі. Варта адзначыць, што Пачобут устрымліваўся ад палітычных заяў і прамых кантактаў з беларускай апазіцыяй і незалежнымі СМІ.

Каментары29

  • Перамога хутка
    23.09.2026
    Янка Збеглы, занатоўвайце, хто з ёй сустрэўся: Літва, Латвія, Эстонія, Швецыя, Ірландыя і Фрыдман Хаўс. Здаецца, вельмі паказальна. Большых няўдачнікаў геапалітычнага света і знайсці цяжка.
  • Иван Колхозный
    23.09.2026
    Янка Збеглы, ну да встречалась пару недель назад. Может хочешь посчитать сколько раз в течении времени кто с кем встречался?
  • Фу
    23.09.2026
    Там дзе бабло - там амерыканцы, а следам і палякі.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць