Здароўе66

Маці вырашыла паправіць здароўе пяцігадовага сына — у выніку яго забрала хуткая

Хлопчык трапіў у бальніцу пасля дыеты і 19 БАДаў, што давала маці.

Жанчына звярнулася да нутрыцыёлага пасля таго, як яе пяцігадовы сын перанёс ротавірус. Кансультантка параіла абмежаваць звычайнае харчаванне дзіцяці і прымаць 19 відаў біялагічна актыўных дабавак. Праз месяц стан хлопчыка пагоршыўся, паведамляе АНТ.

Паводле маці, нутрыцыёлаг кансультавала яе дыстанцыйна і заклікала менш давяраць дактарам.

«Трэба тэрмінова прымаць БАДы, аднаўляць усе дэфіцыты. Вы давялі так дзіця. Вы што, не разумееце? Трэба тэрмінова. Вось проста цяпер купляйце, я вам скіну іх у Telegram. 19 найменняў», — перадала жанчына словы нутрыцыёлага.

Маці цягам месяца выконвала гэтыя рэкамендацыі. З рацыёну дзіцяці прыбралі прадукты з глютэнам, малочныя прадукты і салодкае. Калі стан хлопчыка рэзка пагоршыўся, давялося выклікаць хуткую дапамогу. Яго даставілі ў Мінскую гарадскую дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу.

«Ён быў вельмі слабы, нават не мог моцна сціснуць мне руку. У яго не было ніякай інфекцыі. Было зразумела, што дзіця проста недаатрымала неабходныя рэчывы. У яго было вельмі беднае харчаванне і шмат абмежаванняў», — расказала доктар-інфекцыяніст Аліна Савенка.

Паводле маці, нават пасля шпіталізацыі нутрыцыёлаг спрабавала пераканаць жанчыну адмовіцца ад прызначанага дактарамі лячэння і працягваць дыету з БАДамі.

Для працы нутрыцыёлагам у Беларусі медыцынская адукацыя не патрабуецца. Такія кансультанты могуць дапамагаць карэктаваць рацыён, але не маюць права дыягнаставаць хваробы і прызначаць лячэнне.

Каментары6

  • Санта Бэрримор
    27.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вах
    27.09.2026
    Нашыя беларускія жыды былі і ёсьць вельмі разумнымі людзьмі. Яны як хварэлі то варылі курыны булён. У ссср яго называлі еўрэйскій пініцылін, а тут прамылі мазгі нейкімі “бадамі”. Найлепшыя бады гэта курыца, індык з сваёй гаспадаркі… сала кавалак, пячонка смажаная , грузды салёныя, суп з крапівы і лебяды, салат з псмідораў і сьвежай сьніткі з сьмятанаю і сольлю з пеоцам чорным. П вось бульба і хлеб гэта цукар якім і так усе атрвчаныя.
  • БУЛьон
    27.09.2026
    Нутрилогиню уже посадили, а ребенка уже отняли у дуры мамы?

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску22

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць