Грамадства

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Сама яна на помніку памерламу сыну аформіла гравіроўку і сабе, дзе, відаць, указала свой рэальны год нараджэння.

Марыя Канановіч з вёскі Лістапады Валожынскага раёна. Фота: minsknews.by

«Марыя Вікенцьеўна памерла яшчэ 27 жніўня 2025 года», — расказалі ў сельсавеце.

Згодна са звесткамі з пашпарта, Марыя Канановіч нарадзілася 27 мая 1904 года. А значыць, нібыта пражыла 121 год і 3 месяцы. Калі б гэта было праўдай, то жанчына заняла б другое месца ў сусветным спісе доўгажыхароў за ўсю гісторыю.

Аднак беларуска не трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса, бо даверу савецкім дакументам не было. Зрэшты, пытанні ёсць і да гісторыі абсалютнай доўгажыхаркі, францужанкі Жанны Кальман, якая нібыта пражыла 122 гады 164 дня.

Апроч Кальман, няма ніводнага чалавека, хто дажыў бы да 120 гадоў.

Намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Шакун у свой час выказваў сумневы наконт праўдзівасці інфармацыі ў дакументах Марыі Канановіч.

«Яна жыла на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пасля ўз'яднання — у 1939-м, калі гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад СССР, мясцовыя чыноўнікі запісвалі ўзрост са слоў грамадзян, паколькі адпаведных дакументаў не было. Многія прыпісвалі сабе лішнія гады, бо гэта ўплывала на тэрмін выхаду на пенсію. Хутчэй за ўсё не стала выключэннем і наша гераіня», — дзяліўся чыноўнік.

Па яго словах, калі жанчына замаўляла помнік другому памерламу сыну, то заадно папрасіла аформіць там гравіроўку і для сябе. І замест 1904‑га года нараджэння на помніку быў указаны 1924 год.

За некалькі месяцаў да сваёй смерці Марыя Канановіч паспела даць журналістам апошняе інтэрв’ю. Яна распавяла, што нарадзілася ў Смаргонскім раёне ў вялікай сям’і, дзе, акрамя яе, было яшчэ сямёра братоў і сёстраў. Падчас вайны, калі ў іх вёску прыйшлі фашысты, яна хавалася ў яме і так уратавалася.

Жанчына перажыла і ўсіх сваіх дактароў, і блізкіх сваякоў, і мужа, і абодвух сыноў. Другога не стала, калі Марыі было 108 год, і гэтую страту яна вельмі балюча перажывала, прасіла Бога хутчэй забраць яе да родных. Унукаў у яе не было.

У свой час Марыя Вікенцьеўна перанесла і інфаркт, і інсульт, але выкарасквалася і да апошняга трымала пчол.

Фота: onliner.by

На сёння ў Беларусі налічваецца 660 чалавек у веку 100 гадоў і больш. Дзевяць з дзесяці доўгажыхароў — жанчыны. Больш за ўсё стагадовых жыхароў пражывае ў Мінску і Мінскай вобласці: па 113 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць